Архіў навін

Гадавое заданне па працаўладкаванні на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў па вобласці складае 4,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Алена Якаўлева.
У гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці 22 жніўня пройдзе рэгіянальны фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык». Пра гэта паведаміла дырэктар Краснапольскага раённага Дома рамёстваў Валянціна Маскалькова.
В Могилеве и Бобруйске сегодня пройдут автопробеги «За Беларусь!». К участию приглашаются все неравнодушные автомобилисты.
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў агульнарэспубліканскім флэшмобе з беларускай сімволікай. Падлучыцца да руху лёгка: трэба зрабіць сэлфі са сцягам Сінявокай і размясціць здымак у сацсетках з хэштэгам # МОЙ_СЦЯГ!!!.
Цэлы лес навінак Колькасць лясных пажараў у гэтым годзе набліжаецца да дзевяці соцень. Агонь ужо пашкодзіў не адну тысячу гектараў лесу, знішчыў расліннасць, прагнаў з абжытых месцаў звяроў. І, безумоўна, знішчыў працу некалькіх пакаленняў лесаводаў. Менавіта таму ў Мінлясгасе робяць упор на ранняе выяўленне лясных пажараў. Дапамагае ў гэтым сучасная інтэлектуальная сістэма, якую ў апошнія пару гадоў пачалі ўкараняць у лясгасах.
Хуткая для камбайнаў Мабільныя рамонтныя брыгады аказваюць тэхнічную дапамогу механізатарам прама ў палях Жніво ў Магілёўскай вобласці набліжаецца да фінішу. Каб тэхніка працавала без замінак, у рэгіёне працуе ў рэжыме нон-стоп каля двух дзясяткаў мабільных рамонтных брыгад. Яны гатовыя выехаць у любы пункт вобласці і ліквідаваць паломку або правесці тэхнічнае абслугоўванне ў палявых умовах.
Загарадныя лагеры Магілёўскай вобласці гэтым летам былі загружаныя на 85%. У іх адпачыла больш за 10 тысяч дзяцей. Сёлета ў сувязі з прафілактыкай распаўсюджвання інфекцый колькасць змен у лагерах скарацілі: для дзяцей арганізавалі максімум па 3 заезды. Усе 16 загарадных лагераў функцыянавалі. Яшчэ большую ўвагу надалі санітарным патрабаванням. Нагадаем: у загарадных лагерах выхавальнікі і ўвесь персанал працавалі вахтавым метадам, г. зн. на працягу змены не пакідалі тэрыторыю. Роўна як і прысутнасць бацькоў на тэрыторыі лагера не дапускалася, каб мінімізаваць кантакты.
Магілёў і Мінск звяжа новы шасцівагонны дызель-цягнік. Ён адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі і камфорту пасажыраў і ў агульным мае звыш 300 месцаў, у тым ліку першага класа. Прадугледжаны вай-фай, медыя і сістэма кандыцыявання. Зараз ідзе працэс узгаднення з пасажырамі часу адпраўлення новага хуткаснага цягніка. А ўжо 21 жніўня ў рэйс адправіцца яшчэ адзін дадатковы цягнік бізнес-класа Магілёў-Салігорск. Ён будзе ў дарозе ўсяго 4 гадзіны.