Архіў навін

У Магілёўскай вобласці прагаласаваць датэрмінова можна на 697 выбарчых участках. Тут створаныя неабходныя ўмовы, каб выбаршчыкі адчувалі сябе камфортна і бяспечна. Так, на выбарчым участку № 112 Магілёва, які размяшчаецца на базе СШ № 6, датэрміновае галасаванне арганізавана на першым паверсе, практычна побач з уваходам. «Гэта вельмі зручна, асабліва для пажылых людзей, якія ўжо не раз дзякавалі нам за прадбачлівасць», – расказала намесніца старшыні ўчастковай камісіі горада Магілёва № 112 Ірына Аляхновіч.
У Магілёўскай вобласці актыўна праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сёння свой голас за стабільнае развіццё нашай краіны і спорту аддаў біятланіст, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў індывідуальнай гонцы, трохразовы чэмпіён зімовых Універсіяд, двухразовы чэмпіён Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, а цяпер начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Сяргей Новікаў.
Другі электрадом пачалі будаваць у Магілёве. Пра гэта паведаміў дырэктар УКБ Магілёўскага аблвыканкама Ігар Бушлякоў. Упраўленне выступае заказчыкам аб’екта. Дом, гарачае водазабеспячэнне, ежападрыхтоўка і ацяпленне якога будзе забяспечана электрычнасцю, пачалі ўзводзіць на праспекце Шміта. Ён будзе 40-кватэрным. Здаць у эксплуатацыю плануюць у 2021 годзе.
Інвестыцыйны форум другім разам пройдзе ў Магілёўскім раёне 11 верасня. Пра гэта паведамілі ў ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», якое з’яўляецца адным з арганізатараў мерапрыемства.
У першы дзень датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло 4,66% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці. Усяго ў спісах грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам, налічваецца больш за 800 тыс. чалавек, паведамілі ў абласной камісіі.