Архіў навін
Усяго ў Магілёўскай вобласці плануецца пасадзіць новы лес на плошчы 4400 гектараў. Што тычыцца пасадачнага матэрыялу з палепшанымі спадчыннымі ўласцівасцямі, то яго вырошчваюць у спецыяльных гадавальніках з адборачнага насення. Такі падыход у далейшым уплывае на якасць драўніны.
Добрым зачынам у планах лясгасаў рэгіёна стаў Тыдзень лесу: у вобласці ў ім прыняло ўдзел больш за 9000 чалавек, у мінулым годзе–6000. Аб’ём выкананых работ таксама вырас з 600 гектараў да 900.
Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц павіншаваў архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія з 70-годдзем.
«Духоўнасць–гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх, хто пражывае ў нашай цудоўнай краіне. Праз духоўнасць мы павінны знайсці тыя ключыкі да патаемных дзвярэй, якія змогуць адкрыць кірунак яднання народа незалежна ад поглядаў і перакананняў», – адзначыў Леанід Заяц.
Памочнік Прэзідэнта–інспектар па Магілёўскай вобласці ЛеанідМартынюк – сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства ТАА «Махіна-ТСТ». Ён азнаёміўся з асаблівасцямі працы арганізацыі, якая спецыялізуецца на вытворчасці геасінтэтычных і фасадных сетак, якія выкарыстоўваюцца ў дарожным будаўніцтве.
Школьнікі пасёлка Леніна Горацкага раёна з дапамогай QR-кодаў стварылі жывую карту роднага краю. Яна расказвае пра гісторыю аграгарадка і будні мясцовых жыхароў. Інтэрактыўны праект ужо адзначылі на рэспубліканскім конкурсе «Тэхнаінтэлект», і школьная IT-каманда вырашыла пайсці далей.
У Сафіі (Балгарыя) завяршыўся трэці этап Кубка свету па сучасным пяціборъі.
Спартсмены змагаліся ў плаванні, фехтаванні, верхавой яздзе і лазер-ране (бег + стральба). У мужчынскім турніры адзіным з беларусаў з тых, хто трапіўу лік 36 фіналістаў, стаў магілёвец Ілья Палазкоў. Перад заключным відам спаборніцтваў–лазер-ранам – ён быў лідарам, але ў выніку заваяваў бронзавую ўзнагароду.
На рахунку беларускай зборнай таксама «серабро» ў змешанай эстафеце.
mogilevnews.by
Супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта і Магілёўскага міжраённага аддзела на завяршальным этапе далучыліся да штогадовай рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2021». Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.
Удзельнікамі акцыі сталі 35 следчых, кіраўнікоў і курсанты следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС. Яны высадзілі маладыя саджанцы хвоі, елкі і бярозы на плошчы больш за 3,5 га ў Вендаражскім лясніцтве Магілёўскага лясгаса.
Абласны фестываль фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя» стартуе ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Першы этап мерапрыемства пад назвай «Галасы Падняпроўя» пройдзе 15 красавіка ў 17.30 у канцэртнай зале «Магілёў». У ім возьмуць удзел дзіцячыя і дарослыя фальклорныя калектывы, а таксама салісты ўстаноў культуры вобласці.
Шклоўскае ААТ «Папяровая фабрыка Спартак» асвоіла вытворчасць новага віду прадукцыі–кардонных каробак для піцы.
Да гэтай прадукцыі прад’яўляецца шырокі шэраг патрабаванняў: скрынкі павінны быць тэрмаўстойлівымі, трывалымі, валодаць устойлівасцю да тлушчаў, да ўздзеяння вільгаці. Таму яны вырабляюцца са спецыяльнага кардону. Асартымент вырабаў, як паведамілі на прадпрыемстве, прадстаўлены бурымі і белымі скрынкамі. Па жаданні заказчыкаў на фабрыцы могуць нанесці малюнак да двух колераў (флексадрук).
Урад вызначыў лаўрэатаў прэміі за дасягненні ў галіне якасці 2020 года. Рашэнне камісіі па прысуджэнні прэмій зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 9 красавіка 2021 года № 215.
За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі, аказваемых паслуг або выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту прэмія ў ліку іншых прысуджана ВРУП «Магілёўаблгаз».
Званне лаўрэата прэміі пацвердзіў Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў.
Рэд.
Переводчик