Архіў навін

Напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе па ўсёй рэспубліцы праводзіцца акцыя «Чысты вадаём». Удзельнікі прыводзяць у парадак прыбярэжныя зоны і тэрыторыі паблізу вадаёмаў.
Беларусь выбрала правільную стратэгію па развіцці пацярпелых ад выбуху на ЧАЭС раёнаў. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас мітынгу-рэквіема, прысвечанага 35-ай гадавіне выбуху на Чарнобыльскай АЭС, які прайшоў сёння ў Быхаве.
У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу на самую лепшую эмблему нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі». З 357 прадстаўленых прац журы адабрала 10 найлепшых – для ўдзелу ў фінале. Пераможцу вызначылі шляхам інтэрнэт-галасавання на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі». У галасаванні прыняло ўдзел больш за 1670 чалавек. Найлепшай была прызнана праца Святланы Бувінай, рэдактара аддзела грамадскага здароўя Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У Беларусі вызначаны тэрміны правядзення ў 2021 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 12 красавіка 2021 года № 64, паведамляецца са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.