Архіў навін

Амаль 5 тыс. чалавек знаходзяцца ў добраахвотных дружынах у Магілёўскай вобласці, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. «Усяго ў Магілёўскай вобласці створаны 603 добраахвотныя дружыны з агульнай колькасцю амаль 5 тыс. чалавек. У сельскай мясцовасці функцыянуе амаль 130 такіх дружын, – адзначылі ва УУС. – У склад добраахвотных дружын уваходзяць людзі, якія не могуць заставацца ў баку ад навакольных падзей, і дапамагаюць міліцыі ў навядзенні парадку ў населеных пунктах».
Берагавыя лініі вадаёмаў Магілёўскай вобласці прывядуць у парадак падчас рэспубліканскай акцыі «Чысты вадаём». Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыйнай структуры дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Мерапрыемства пройдзе з 16 па 24 красавіка. Акцыя, у першую чаргу, накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.
На Асіповіцкім палігоне пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Уладзіміра Кулажына прайшло батальённае тактычнае вучэнне (БТВ) з вайскоўцамі запасу, закліканымі на збор у 72-й гвардзейскі аб’яднаны навучальны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Заявак ад сельгасарганізацый было значна больш. Якія сённяшнія чаканні адзін ад аднаго працадаўцаў і без пяці хвілін маладых спецыялістаў у аграрнай сферы? І чаму прыезд студатрада ў адну з гаспадарак абмяркоўвала ўся вёска?
Сем раёнаў паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці ўжо шмат гадоў павольна, але дакладна адраджаецца. Каб людзі маглі тут працаваць, гадаваць дзяцей. Прэзідэнт надае гэтай тэме павышаную ўвагу. Як следства–два ўказы, накіраваныя на развіццё тэрыторый: № 235, а затым № 177, які будзе дзейнічаць да 2025 года.
Вакцыну «Спутник V» («Гам Ковід Вак»), разліў якой праводзіўся на РУП «Белмедпрэпараты», адобрыла Міністэрства аховы здароўя, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Рашэнне прынята па выніках усебаковай экспертнай ацэнкі матэрыялаў рэгістрацыйнага дасье, праведзенай спецыялістамі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, РНПЦ мікрабіялогіі і эпідэміялогіі.