Архіў навін

Неабходна граматна падыходзіць да рэалізацыі праграм па развіцці рэгіёнаў. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі.
У сувязі з наяўнай пажаранебяспечнай абстаноўкай у экасістэмах, а таксама ў перадпачатку працяглых выхадных дзён абласное ўпраўленне МНС сумесна з «Радыё “Магілёў”» запускаюць праект-віктарыну «Вожык таксама хоча жыць!». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Галоўная мэта мерапрыемства –праз гумар, логіку і фантазію дастукацца да кожнага і растлумачыць, чым небяспечныя пажары сухой расліннасці, да якіх трагічных наступстваў для прыроды і людзей яны могуць прывесці.
Алея ў гонар Года народнага адзінства з’явілася сёння ў Слаўгарадзе. У яе закладцы прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Памятная алея размясцілася ў мікрараёне Маладзёжны. Побач знаходзіцца сучасны дзіцячы садок. Як расказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская, месца для закладкі алеі было абрана невыпадкова. «Раён малады і працягвае будавацца. Зараз тут узводзіцца новы 20-кватэрны дом. Шмат маладых і шматдзетных сем’яў, – адзначыла яна. – У нас тут працягваюцца работы па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый».
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава азнаёмілася з перспектывамі развіцця ўстаноў дашкольнай адукацыі ў Слаўгарадзе і наведала новыя яслі-сад № 2, якія былі пабудаваны ў мікрараёне Маладзёжны летась. Тут кіраўнік Савета Рэспублікі пазнаёмілася з умовамі для выхавання дашкалят, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем сада. Члены Савета Рэспублікі прыехалі да дзяцей не з пустымі рукамі –- падарылі дзіцячаму саду камплект цацак. Для гасцей у сваю чаргу дзеці таксама падрыхтавалі сюрпрыз –выканалі музычную кампазіцыю.
У беларускіх прадпрыемстваў ёсць усё неабходнае для стварэння канкурэнтаздольнай прадукцыі. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас наведвання УП «Чырвоны харчавік-Слаўгарад».
Ірына Курачкіна забяспечыла сабе медаль чэмпіянату Еўропы па барацьбе. Сёння на кантынентальным форуме ў Варшаве наша атлетка паспрачаецца за золата з прадстаўніцай Польшчы Ангелінай Лысак у вагавой катэгорыі да 57 кілаграмаў. Менавіта Ірына ў гэтай вазе раней прынесла нашай зборнай неіменную алімпійскую ліцэнзію ў Токіа. Курачкіна, дарэчы, ужо станавілася чэмпіёнкай Еўропы тры гады таму. Відэа ў крыніцы
Прэзідэнт Беларусі 21 красавіка падпісаў распараджэнне «Аб будаўніцтве аб’екта “Паўднёва-заходні абход г.Магілёва”». Згодна з дакументам, будаўніцтва аб’екта неабходна ажыццявіць да 31 снежня 2023 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.