RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Зінаіда Пянькова: аднымі з галоўных аспектаў Канстытуцыі сталі пункты пра важнасць гістарычнай памяці і патрыятызм

Усё пачынаецца з патрыятызму.

Старшыня Магілёўскага гарадскога савета ветэранаў Зінаіда Пянькова – пра тое, чаму аднымі з галоўных аспектаў праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі сталі пункты аб важнасці гістарычнай памяці і патрыятызме.

Грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай канстытуцыі набірае сілу. Дакумент выклікаў жывы водгук і ў ветэранаў Магілёва. Якія новыя або дапоўненыя пункты яны лічаць найбольш значнымі? Пра гэта і не толькі мы даведаліся ў лідара Магілёўскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, дэпутата Магілёўскага гарсавета, актывіста «Белай Русі» Зінаіды Пяньковай.

– Зінаіда Васільеўна, на якія змены, новаўвядзенні ў праекце Канстытуцыі вы звярнулі ўвагу ў першую чаргу?

– Для пачатку хачу адзначыць, што сама неабходнасць карэкціроўкі выклікана тым, што мяняецца свет, мяняюцца стасункі паміж краінамі. Сёння ва ўсе працэсы ўносіць сваю каварную лепту яшчэ і пандэмія. Адпаведна, і Асноўны закон таксама патрабуе перагляду. Канстытуцыйная камісія ўлічыла прапановы і заўвагі, якія ўносілі жыхары кожнага з рэгіёнаў краіны. Вельмі важным лічу артыкул № 7. Згодна з ім, усе ўказы, законы і падзаконныя акты, пастановы павінны зыходзіць з таго, якому менавіта канстытуцыйнаму артыкулу яны адпавядаюць. Сур’ёзнай увагі заслугоўвае артыкул № 18: ён падкрэслівае, што ў Беларусі міралюбная палітыка, што мы не схільныя да нагнятання абстаноўкі з іншымі краінамі і ніколі першымі не будзем прымяняць зброю, не будзем агрэсіўна настроеныя ні супраць краін-суседзяў, ні супраць іншых дзяржаў. Але і да сябе патрабуем такога ж стаўлення і павагі!

– Ці знайшлі сваё адлюстраванне ў праекце прапановы, якія ўносілі магілёўскія ветэраны?

– Так. Думаю, не толькі мы, але і многія іншыя былі салідарныя з меркаваннем аб тым, што трэба канстытуцыйна замацаваць абавязацельствы па захаванні гістарычнай праўды. Што трэба шанаваць гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны – цяпер усё гэта адлюстравана ў артыкуле № 15. А 54-ы, можна сказаць, працягнуў і дапоўніў гэтую тэму: ён абвяшчае, што абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – несці высокую грамадзянскую адказнасць, патрыятызм і любоў да сваёй Радзімы.

З натхненнем успрынялі і тое, што дзяржава будзе рабіць усё магчымае, каб надаваць ветэранам вайны, інвалідам, пажылым людзям вялікую ўвагу. На жаль, герояў, якія ўнеслі сваю асабістую лепту ў вызваленне краіны ад фашызму, становіцца ўсё менш. У Магілёве сёння пражывае 69 ветэранаў Вялікай Айчыннай, 420 вязняў нямецкіх канцлагераў, 13 удзельнікаў блакады Ленінграда. Аднак варта нагадаць, што ўклад працаўнікоў тылу ў гады вайны таксама неацэнны, як і тых людзей, што працавалі на карысць краіны ў мірны час.

– Абноўленая Канстытуцыя надае высокі статус Усебеларускаму народнаму сходу.

– Усебеларускі народны сход стане найвышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя, які будзе вызначаць стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы. Я прысутнічала практычна на ўсіх і магу сказаць, што Усебеларускі народны сход, як краіна ў мініяцюры, аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў, слаёў нашага грамадства. Адпаведна, дазваляе пачуць голас большасці жыхароў Беларусі.

Да моманту, калі праект галоўнага закона нашай краіны з’явіўся ў адкрытым доступе, магілёўскія ветэраны ўжо ведалі, на што звярнуць увагу. Напярэдадні падчас сустрэчы з актывам старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, член Канстытуцыйнай камісіі Ігар Марзалюк дэталёва патлумачыў, якія ў яго ўнесены змяненні і дапаўненні. Зразумела, што яны закліканы надаць новы імпульс развіццю краіны. Да прыкладу, ніхто не забараняе вылучаць сваіх кандыдатаў у мясцовыя Саветы, парламент, ствараць партыі. Але пры гэтым не павінна быць ніякага замежнага фінансавання. І гэта правільна.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая