Архіў навін

Аляксандр Пракапенка, дырэктар ЦБП № 706 ААТ «ААБ Беларусбанк», г. Быхаў: – За 25 гадоў беларускай дзяржаўнасці дзеючая Канстытуцыя выканала сваё прызначэнне. Лічу, што ўнясенне змяненняў у асноўны закон дзяржавы абумоўлена аб’ектыўнай дынамікай грамадска-палітычных і эканамічных працэсаў. Я, як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, вядома, хачу для краіны толькі лепшай будучыні.
Перспектывы развіцця газавай галіны – лічбавізацыя і атаматызацыя тэхналагічных працэсаў. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч падчас рабочай паездкі на Магілёўскую газанапаўняльную станцыю філіяла ПУ «Магілёўгаз» РУП «Магілёўаблгаз». Віктар Каранкевіч і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка азнаёміліся з працай станцыі, рэалізацыяй ключавых мерапрыемстваў па яе мадэрнізацыі. Пільная ўвага – пытанням аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў інфармацыйныя сустрэчы па тэматыцы вынесенага на ўсенароднае абмеркаванне праекта абнаўляемай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з актывамі Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў. У іх прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Ігар Марзалюк і член Цэнтральнай выбарчай камісіі, старшыня праўлення Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Знание», рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А.
Касцюковіцкі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр – сучасная пляцоўка для заняткаў спортам. Вялікая зала для гульнявых відаў спорту з трыбунамі на 750 месцаў дазваляе прымаць значныя спартыўныя сустрэчы. У спартыўным цэнтры працуе 38 груп і секцый для дзяцей і дарослых. У ліку пастаянных наведвальнікаў – больш за 400 чалавек. У іх распараджэнні зала аэробікі і трэнажорная. У памяшканні для барацьбы раённая спартыўная школа развівае дзюдо. Мясцовыя пенсіянеры – адны з самых актыўных наведвальнікаў фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.
Абласныя этапы інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз» стартуюць 22 студзеня, паведаміла старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў гатова да правядзення рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка. «ЦВК гатова да правядзення рэферэндуму 27 лютага. Заўтра ў нас павінна адбыцца пасяджэнне ЦВК. Гатовыя метадычныя рэкамендацыі, падрыхтаваныя ўсе інфармацыйныя матэрыялы, неабходныя для правядзення пасяджэння ЦВК», – сказаў Ігар Карпенка.
Цягнікі бізнес-класа Мінск–Магілёў 20–24 студзеня сфарміруюць з вагонаў лакаматыўнай цягі, розніцу ў кошце можна вярнуць у білетных касах, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ № 14 «Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года. Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна прайграваецца ў бюлетэні для галасавання: «Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?».