Архіў навін

Творчыя і імідж-праекты, конкурсы, патрыятычныя марафоны, круізы «Па родным горадзе», рэальныя і віртуальныя выставы, анлайн-чэленджы... Магілёўскія бібліятэкі запрашаюць усіх жадаючых стаць удзельнікамі мерапрыемстваў у межах СВІТЧ-ПРАГРАМЫ «#ВМЕСТЕвисторию_by».
Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава гатова адправіцца на Алімпіяду. Пра гэта спартсменка напісала на сваёй старонцы ў Instagram. «8 дзён да маіх, ужо другіх, Алімпійскіх гульняў, чакаю не дачакаюся заўтрашняга вылету ў Пекін», – напісала Алімбекава ў сацсетцы. Сёння ў сталіцу Кітая прыбыла мужчынская каманда біятланістаў, у складзе якой Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі і Раман Ялетнаў. Пасля ўсіх неабходных працэдур каманда пачне падрыхтоўку да стартаў у Нацыянальным біятлонным цэнтры ў Чжанцзякоу.
У Магілёўскай вобласці працягваецца серыя сустрэч з актывам раёнаў, на якіх абмяркоўваюцца пытанні змяненняў і дапаўненняў Асноўнага Закона. Сёння дыялог прайшоў у Шклове. Такая сустрэча, адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, прадыктавана важнасцю задач па актуальных пытаннях падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму, які павінен прайсці на высокім арганізацыйным узроўні. Размова з кіраўніцтвам Шклоўскага раёна, прадстаўнікамі арганізацый, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб’яднанняў атрымалася жывой і цікавай.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ў Палацы Рэспублікі звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а затым адкажа на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.