Архіў навін
Па ўсёй краіне працягваюць працаваць дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Работнікі ААТ «Магатэкс» таксама сабраліся ў актавай зале адміністрацыйнага корпуса, каб абмеркаваць навацыі найважнейшага для краіны дакумента. На сустрэчы прысутнічаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2021 года ў Токіа (Японія). Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У межах усенароднага абмеркавання змяненняў і дапаўненняў у праект рэфармуемай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык правяла прыём грамадзян у грамадскай прыёмнай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Ёю была звернута ўвага на прадстаўленую магчымасць выказацца кожнаму грамадзяніну краіны па
канстытуцыйных пераўтварэннях. Да прыкладу, на дыялогавых пляцоўках або ў тых жа грамадскіх прыёмных «Белай Русі».
Беларусь і Арменія дамовіліся аб сумеснай вытворчасці ліфтаў. Пра гэта пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк расказаў у інтэрв’ю інфармацыйнай кампаніі «Армінфо».
«Нам удалося дамовіцца аб хуткім наладжванні ў Арменіі зборкі ліфтаў для шматпавярховых дамоў. Ліфты Магілёўскай вытворчасці ўжо з’яўляюцца ў шматпавярховых дамах Ерэвана, бо прадпрыемства выйграла тэндар, абвешчаны мэрыяй армянскай сталіцы яшчэ ў 2019 годзе. Мы вельмі спадзяёмся, што і ў бягучым годзе станем яго пераможцамі», – адзначыў Аляксандр Канюк.
У Беларусі складана знайсці сям’ю, якую б не закранула Вялікая Айчынная вайна. Каб захаваць у памяці сучаснікаў подзвігі нашых продкаў і не даць будучым пакаленням забыцца пра іх, старшыня і дэпутат Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын і Галіна Бяляева выдалі кнігу «Вялікая Айчынная вайна: сямейныя гісторыі». Аснова кнігі – сямейныя гісторыі магілёўцаў, продкі якіх абаранілі свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Переводчик