Архіў навін

30-годдзе з дня ўтварэння адсвяткавала грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз афіцэраў». Урачысты сход, прысвечаны юбілейнай даце, прайшоў сёння ў ваенным камісарыяце Магілёўскай вобласці.
У межах раённага фестывалю «Бялыніцкая тэатральная восень» ва ўсіх клубных установах раёна пайшлі тэматычныя спектаклі і тэатральныя пастаноўкі. Адкрыў праграму народны тэатр мініяцюр «Імпульс» раённага цэнтра культуры з літаратурна-музычнай кампазіцыяй па творах аўтараў Бялыніцкай зямлі «Роднаму краю прысвячаецца».
Спартыўныя спаборніцтвы паміж маладымі спецыялістамі арганізацый аграпрамысловага комплексу, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, органаў унутраных спраў, РАНС, якія атрымалі сёлета першае працоўнае месца ў Магілёўскай вобласці, прыняў сёння аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна.
У Рэспубліцы Беларусь у цяперашні час у планавым парадку праводзіцца ўдакладненне ўліковых даных ваеннаабавязаных. Як растлумачыў ваенны камісар горада Магілёва і Магілёўскага раёна падпалкоўнік Мікалай Гамолка, грамадзянам мужчынскага полу, якія стаяць (або абавязаным стаяць) на воінскім уліку, неабходна прыбыць па выкліку ваеннага камісарыята ва ўстаноўленыя час і месца, і зверыць свае ўліковыя даныя з данымі, наяўнымі ў ваенным камісарыяце.