Архіў навін

Чырвоную стужачку ля шматкватэрнага дома сёння перарэзалі ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна. Падарунак да 7 лістапада ў выглядзе запаветных ключоў атрымала 80 сем’яў, 60 з якіх – шматдзетныя. Катульскім яшчэ трэба будзе рамонт. Спецыяльна бралі кватэру без аздаблення, каб усё зрабіць на свой густ. Але яны настроеныя па-баявому – калі ў сям’і столькі рук, справа не застапарыцца.
Штогод 3% ад агульнай плошчы шматкватэрных дамоў капітальна рамантуюць. У Магілёўскай вобласці ў гэтым годзе такіх дамлў – 154. Увод іх размеркаваны паквартальна. Зараз у спісе абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі 18 аб’ектаў, якія зацягнулі з тэрмінамі ўводу ў эксплуатацыю.
Магілёў стаў першым абласным цэнтрам, дзе пачаў працаваць дадатак «Мой горад». У Магілёўскай вобласці гэты дадатак ужо функцыянуе ў Бабруйску – тут яго спампавалі больш за 2 тыс. разоў. Цяпер дадаўся і Магілёў.
У Магілёве завяршыліся рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Турнір спартыўнай славы» з удзелам беларускіх і расійскіх атлетаў. У заключны дзень турніру адбыліся фіналы на асобных снарадах, у актыве нашай каманды 22 узнагароды. У жанчын бронзавай медалісткай у праграме на бервяне і ў вольных практыкаваннях стала Анастасія Сманцар, у апорным скачку трэцяй стала Аляксандра Рымашэўская, у практыкаванні на брусах – Лізавета Пулукчу.