Архіў навін

Сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай са старшынямі абласнога, раённых, гарадскіх Саветаў дэпутатаў і выканкамаў вобласці прайшла сёння ў Магілёве. Падобныя сустрэчы з актывамі раней ужо адбыліся ва ўсіх рэгіёнах краіны. Удзел у сённяшнім мерапрыемстве таксама прынялі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачэнка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.
Лыжныя гонкі і біятлон - гэта традыцыйныя віды спорту, якімі займаюцца Забелышинские школьнікі. Юныя спартсмены рыхтуюцца да рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Фінал раённага этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» пройдзе 20 студзеня, у пятніцу, у Вейнянскай сярэдняй школе. Мэта конкурсу - стварэнне ўмоў для распаўсюджвання педагагічнага вопыту, выяўленне таленавітых, творча працуючых педагогаў, павышэнне прэстыжу іх прафесіі. Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова.
Один пожар в Бобруйске произошел за сутки в области. Также работники МЧС выезжали на спасение провалившегося под лед рыбака в Быховском районе. Об этом сообщила старший инспектор областного управления МЧС Ольга Нехороших.
Прадпрыемства «Бабруйскаграмаш» - адзіны на постсавецкай прасторы вытворца пакавальнікаў сіласнай масы. У 2021 годзе ўпакоўшчык УСМ-1 прызнаны «Лепшым таварам года» ў намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння». Ён прызначаны для прыёму здробненай расліннай масы з правяленай травы, сіласных культур, прасавання і закладкі іх на захоўванне ў палімерны рукаў дыяметрам 2,7 метра і даўжынёй да 75 метраў. Танаж раслінных кармоў у адным рукаве даходзіць да 270 тон.
Сітуацыя, якая склалася летась, са знешнім эканамічным ціскам даказала ўстойлівасць беларускага прамысловага комплексу. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк па выніках рабочай паездкі на прамысловыя прадпрыемствы Бабруйска.
Магілёўская абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа разгорне 18 і 19 студзеня ў месцах вадохрышчанскіх купанняў мабільныя пункты абагравання. Пра гэта расказаў старшыня рэгіянальнай арганізацыі Андрэй Мартыноўскі.