Архіў навін
На пасяджэнні Савета Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» 20 студзеня падвялі вынікі работы ў мінулым годзе і абмеркавалі асноўныя напрамкі работы на 2023 год. Мерапрыемства адбылося ў фармаце відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі гаррайвыканкамаў, гарадскіх і раённых Саветаў. У ім таксама прыняў удзел намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка.
Магілёўская вобласць прымае эстафету рэспубліканскага патрыятычнага працоўнага праекта «Зімовы маршрут». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У Прыдняпроўскім краі праект будзе рэалізоўваць студэнцкі атрад «Ззянне». З 25 студзеня па 3 лютага моладзь мае намер наведаць Магілёўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі і Крычаўскі раёны.
Асабісты прыём грамадзян правяла сёння старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. На прыём да яе звярнуліся прадстаўнікі садоўніцкага таварыства «Хімік» Магілёўскага раёна, якому ўжо каля 40 гадоў, у яго складзе налічваецца 1200 дамоў.
Прадстаўнікі Маладзёжнага парламента Асіповіцкага раёна наведалі Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. У склад дэлегацыі ўвайшлі 22 прадстаўніка Маладзёжнага парламента пры Асіповіцкім раённым Савеце дэпутатаў і перспектыўнага кадравага рэзерву Асіповіцкага райвыканкама. Хлопцы і дзяўчаты не толькі зазірнулі ў аўдыторыі ВНУ, але і паспрабавалі сябе ў ролі слухачоў акадэміі. Так, госці сталі ўдзельнікамі змадэляванага судовага працэсу, пабывалі ў кабінеце, які імітуе выбарчы ўчастак, а таксама паўдзельнічалі ў дэбатах.
Тактыку вакцынацыі супраць COVID-19 скарэкціравалі ў Беларусі. Гэта прадугледжана загадам Міністэрства аховы здароўя нумар 57 ад 16 студзеня 2023 года, які ўступіў у сілу, паведамляе прэс-служба Міністэрства.
У Магілёве 19 студзеня прайшла ўрачыстая цырымонія прынясення прысягі маладымі ратавальнікамі. Шэрагі МНС папоўнілі 59 чалавек. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Улада павінна сумленна і шчыра вырашаць пытанні людзей, бо яна служыць народу і працуе для яго. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час выязнога семінара-практыкума для старшынь раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў Магілёўскай вобласці.
Почетного звания «Человек года Могилевщины» удостоены 15 жителей региона. Председатель облисполкома Анатолий Исаченко вручил заслуженные награды во время торжественного мероприятия, приуроченного к 85-летию со дня образования Могилевской области.
Переводчик