Архіў навін

XVI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «M.@rt.кантакт» пройдзе ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка. І сёлета, нягледзячы на ўздзеянне знешніх абставін, якое працягваецца, ён вернецца да свайго традыцыйнага фармату. У асноўнай праграме запланавана 19 спектакляў з чатырох краін: Беларусь, Расія, Казахстан і Балгарыя. Пра гэта 27 студзеня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай тэатральнаму форуму, расказалі яго арганізатары.