Архіў навін

У пракуратуры Магілёўскай вобласці адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу «Лепшая экспазіцыя «Генацыд беларускага народа. Без тэрміна даўнасці» сярод устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Конкурс праводзіўся ў лістападзе 2022 года ў два этапы. У час раённай (гарадской) установы адукацыі афармлялі тэматычныя экспазіцыі, праводзілі асветніцкую работу з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі.
У Магілёве стартаваў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Свае аўтарскія працы прэзентавалі навучэнцы з усіх куткоў рэгіёна.
У ААТ «Рассвет» імя Арлоўскага пачаўся агароднінны сезон. Гэтымі днямі ў цяплічным комплексе гаспадаркі пачалі высадку расады таматаў і агуркоў. На 10 гектарах будзе расці агародніна багатая на вітаміны.
Без разумення, што такое краіна і як яна развівалася, народ страчвае сваю ідэнтычнасць. Аб гэтым у час выязнога семінара Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу на тэму «Рэспубліка Беларусь: ад вытокаў да сучаснасці» заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Марзалюк.
У Магілёве ўзнагародзілі пераможцаў міжнароднага літаратурнага конкурсу «Гэта трэба - не мёртвым! Гэта трэба - жывым!», прысвечанага Году гістарычнай памяці і памяці Канстанціна Сіманава.
Новы корпус экстранай хірургіі пабудуюць на тэрыторыі Бабруйскай гарадской бальніцы ХМД імя У.А. Марзона. Працаваць пачнуць ужо сёлета, расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў павялічваюцца з 1 лютага 2023 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пасля павышэння дапамога на першае дзіця складзе Br605,99, на другое і наступных дзяцей - Br692,56, на дзіця-інваліда - Br779,13. Памеры дапамогі выраслі на 9 працэнтаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 студзеня падпісаў указ нумар 19 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.