Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння сустрэчу з актывам рэгіёну. Удзел у ёй прынялі больш за 400 чалавек з ліку прадстаўнікоў сфер адукацыі, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і прамысловасці, ганаровых жыхароў вобласці, ветэранаў.
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджана дыпломам першай ступені. Упраўленне стала пераможцам у VIII Рэспубліканскім конкурсе «Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі».
«Калядная традыцыя» - самы кранальны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, старт якому быў дадзены ў 2013 годзе. І сёння члены Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і хакеісты каманды Прэзідэнта Беларусі наведалі з падарункамі дзіцячы дом у Бабруйску.
У Беларусі з 1 студзеня 2024 года павысіцца ўзровень сацыяльных гарантый грамадзянам па прадастаўленні дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах - так званых бальнічных. Гэта прадугледжана рашэннем урада нумар 945 ад 30 снежня 2022 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Тлумачыцца, што ўступленне ў сілу норм пастановы з 1 студзеня 2024 года абумоўлена тым, што неабходна правесці на працягу 2023 года шэраг арганізацыйных і тэхналагічных мерапрыемстваў з боку арганізацый (наймальнікаў) і Фонду сацабароны насельніцтва.
Тыя, хто годна працаваў і выйшаў на заслужаную пенсію, заўсёды акружаны клопатам і ўвагай з боку дзяржавы. «У нашай сацыяльна арыентаванай дзяржаве так ёсць і так будзе», - канстатавала дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89, член пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Святлана Шутава.
У Бялыніцкім раёне знайшлі адразу дзве мінеральныя крыніцы. Адна каля вёскі Пільшычы Цехцінскага сельсавета, а другая - у самім райцэнтры. Увесну, як сыдуць талыя воды, спецыялісты возьмуць пробы на мінералізацыю, і, калі іх лячэбныя ўласцівасці будуць пацверджаны, пачнуць пошукі інвестара.
Спартыўна-забаўляльнае свята пройдзе ў Магілёве 7 студзеня ля спартыўнага комплексу «Тарпеда». Аб гэтым паведамілі ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва. Для жыхароў і гасцей горада будзе арганізаваны канцэрт і творчыя выступленні калектываў, запланавана і забаўляльная частка праграмы. Тут будуць арганізаваны спартыўныя конкурсы і розныя тэматычныя віктарыны. Акрамя таго, будзе прадстаўлена тэматычная пляцоўка МНС з дэманстрацыяй службовай тэхнікі. Яркім момантам свята стане выступленне службова-вышуковых сабак.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2023 год. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні плана сталі рэальная патрэбнасць грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін, прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі. Асаблівая ўвага ўдзялялася выкананню патрабаванняў сістэмнасці, комплекснасці і стабільнасці прававога рэгулявання.