Архіў навін
Выпрабаванне яны здаюць на шасці пляцоўках у Магілёве, Бабруйску, Горках і Клімавічах: Беларуска-Расійскім універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Бабруйскім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжы, Бабруйскім дзяржаўным аўтатранспартным каледжы і Клімаўскім дзяржаўным аўтатранспартным каледжы.
Патрыятычная акцыя «Звон смутку» пройдзе на Буйніцкім полі ў Магілёве 22 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама.
Мітынг-рэквіем будзе прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Мерапрыемства пачнецца а 4-й гадзіне. Па традыцыі тут збяруцца прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, працоўных калектываў, актыў БРСМ, навучэнцы і студэнты, жыхары абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна.
24 чэрвеня з 9.00 да 12.00 у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска будзе праходзіць прамая тэлефонная лінія. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Студнеў Аляксандр Віктаравіч - старшыня гарвыканкама);
Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва – 8 (0222) 72-31-38(Багайчук Аляксей Сяргеевіч - кіраўнік адміністрацыі);
Каля пяці месяцаў курсіруе па тэрыторыі Быхаўскага раёна перасовачны медыцынскі комплекс цэнтральнай раённай бальніцы, але і за гэты кароткі час яго работы ёсць некаторыя дасягненні ў ёй. Як адзначаюць спецыялісты гэтай установы аховы здароўя, змянілася ўжо стаўленне мясцовага насельніцтва да з'яўлення ў яго структуры новага звяна.
Сацыяльнае таксі для людзей з інваліднасцю працуе ў Кастрычніцкім раёне Магілёва. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна горада Наталля Шэйко.
Рэканструкцыя Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы пачнецца ўжо сёлета. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач установы аховы здароўя Андрэй Нізаўцоў.
На тэрыторыі бальніцы размешчаны 14 будынкаў рознага прызначэння, самыя старыя з іх датуюцца 1889 годам і адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў. З-за аварыйнага стану 9 будынкаў падлягаюць зносу, астатнія ўключаны ў праграму рэканструкцыі і будуць капітальна адрамантаваны. Напрыклад, будзе знесен будынак, дзе знаходзяцца паліклініка і тэрапеўтычнае аддзяленне.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы сёння плануюць напісаць больш як 10,6 тыс. абітурыентаў. Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юры Міксюк.
«Сёння адбудзецца цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы. Для яго праходжання ў нас зарэгістраваліся 10676 чалавек. Пункты здачы ЦТ па ўсёй краіне гатовы прыняць абітурыентаў, выпрабаванне пачнецца ўсюды аднолькава - у 11.00», - распавёў Юры Міксюк.
Переводчик