Архіў навін

Штогадовая патрыятычная акцыя «Звон смутку», прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, прайшла на Буйніцкім полі сёння ў чатыры гадзіны раніцы. Удзел у ёй узялі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, старшыня Маггарвыканкама Аляксандр Студнёў, старшыня Маграйвыканкама Алег Чыкіда, арцыбіскуп Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным правесці ІІ Гульні краін СНД на самым высокім узроўні. На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу ў час нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў. Спаборніцтвы будуць праходзіць з 4 па 14 жніўня ў 11 гарадах Беларусі. «У існуючых умовах гэты фестываль спорту набывае асаблівае значэнне для беларускіх спартсменаў і шырокага кола нашых сяброў, якія пацвердзілі ўдзел», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Шэсць умельцаў Магілёўшчыны папоўнілі рады сяброў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Імі сталі майстрыха з Асіповіч Каралева Валянціна, якая аднавіла старажытную тэхналогію роспісу яек - пісанку; майстар карункавязання з Магілёва Шаўцова Ірына; майстар мастацкага роспісу па дрэве з Быхава Шаўцова Анастасія; таксама быхаўчанка Кухціна Аляксандра, майстар саломапляцення; майстар вышыўкі і карункавязання са Слаўгарада Самкнулава Ксенія; ганчар з Мсціслава Мартынаў Мікіта.
У Магілёве пачалі рэканструкцыю пуцеправода па вул.Чалюскінцаў, на адной з галоўных дарожных артэрый абласнога цэнтра. Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Сяргей Зяцькоў.