Архіў навін

Прадстаўнікі магілёўскіх СДЮШАР сталі пераможцамі рэспубліканскай Спартакіяды дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспублікі Беларусь па дзюдо. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара СДЮШАР БФСТ «Дынама» Жанна Чапелінская. Спаборніцтвы праходзілі ў Лядовым палацы Гомеля з 9 да 12 чэрвеня. Удзел у турніры бралі 45 каманд, якія прадставілі розныя спартыўныя школы і клубы з усіх абласцей і г. Мінска. Больш за 250 юнакоў і дзяўчат 2008-09 гг.н. змагаліся ў індывідуальных і змешаных камандных паядынках.
У аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 8 ліпеня адбудзецца купальскі фестываль-свята «Александрыя» збірае сяброў - 2023». З праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца на сайце. Ужо традыцыйныя гулянні пройдуць у маляўнічым месцы на беразе Дняпра каля маста, які злучае два населеныя пункты (Александрыю і Копысь), і дзве вобласці (Магілёўскую і Віцебскую).
Магілёўскага майстра-2023 шукае абласное аб'яднанне прафсаюзаў. Конкурс па добраўпарадкаванні гарадскога парку Падміколле - у самым разгары! Новыя архітэктурныя формы ўжо з'яўляюцца ў парку.
Другія Еўрапейскія гульні, якія прымаў Мінск у 2019 годзе, сталі адной з самых яркіх і маштабных спартыўных падзей Беларусі. Такога эфекту ўдалося дасягнуць, у тым ліку, дзякуючы рабоце валанцёраў. Карэспандэнты ТРК «Магілёў» пазнаёміліся з тымі, хто на Гульнях краін СНД будзе ствараць асаблівую спартыўную атмасферу для магілёўскіх балельшчыкаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Абласны тур рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» адбудзецца 16 чэрвеня ў Клічаве. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце БРСМ. У гарадскім парку збяруцца 19 самых актыўных сем'яў Магілёўшчыны, якія жывуць і працуюць у вёсцы. Самаму маленькаму ўдзельніку 7 месяцаў. Урачыстым пачаткам мерапрыемства стане ўскладанне кветак да Мемарыяльнага знака па ўшанаванні вызвалення г.п. Клічава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і аднаўлення Савесткай улады ў тыле ворага. Затым сем'і высадзяць дрэвы на «Алеі Сям'і».
Важны і вельмі адказны этап у жыцці ўчарашніх школьнікаў. Сёння стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне. Праверыць свае веды па навучальных дысцыплінах трэба 55 тысячам абітурыентаў. Першы прадмет - беларуская мова, далей - праз дзень выпрабаванні яшчэ па 10 дысцыплінах. У тройцы самых папулярных - фізіка, англійская і руская мовы. Адзначаюць, заданні цэнтралізаванага тэсціравання - аднаго ўзроўню складанасці з аналагічнымі на цэнтралізаваным экзамене.