Архіў навін

На адкрытай пляцоўцы ля Палаца гімнастыкі зарадзіцца добрым настроем і бадзёрасцю прыйшлі каля 200 чалавек. Падтрымала актыўных гараджан бронзавы прызёр летніх алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце па веславанні на байдарках і каноі, шматразовы пераможца і прызёр этапаў Кубка свету Наталля Лаўрыненка.
Пры садзейнічанні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Сант'яга Перэс Бенітэса быў арганізаваны візіт кампаніі «Gesime» на ААТ «УКБ «Бабруйскаграмаш». У ходзе наведвання прадпрыемства гасцям прадэманстравалі вытворчыя магутнасці галаўной пляцоўкі Холдынгу і прадстаўлены мадэльны рад прадукцыі. Адмысловая ўвага была нададзена машынам для занясення мінеральных угнаенняў і корманарыхтоўчай тэхніцы, якія ўжо зарэкамендавалі сябе на кубінскім рынку як надзейная і адначасова даступная тэхніка.
Свята пройдзе ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню моладзі, 25 чэрвеня ва ўпадабаным месцы адпачынку гараджан - парку ў Паднікольлі. Сёлета «Маладзёжны MIX» уключае ў сябе фестываль брэйк-данса Mogilev Street Summit, праграму «#Студэнцтва», канцэрт маладзёжнай творчасці. Таксама запланавана выступленне ўдзельнікаў абласнога этапу нацыянальнага фестывалю-конкурсу «Агонь маладзёжных талентаў», для аматараў року - фестываль Street Music_фэст. А завершыцца свята вечарам маляўнічым фаер-шоу. СБ
Астанкі сямі байцоў Чырвонай арміі перапахавалі ля мемарыяла воінам батальёна міліцыі капітана Уладзімірава ў Магілёўскім раёне. Пра гэта распавёў пісьменнік і гісторык, кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Вікру» Мікалай Барысенка.
У абласной клінічнай бальніцы правялі дзве першыя ў рэгіёне аперацыі на сэрцы без разрэзаў. Гэта высокатэхналагічная дапамога, калі клапаны дастаўляюцца праз артэрыю. Пасля малаінвазіўных умяшанняў пацыенты хутчэй здаравеюць, і рэабілітацыя праходзіць больш інтэнсіўна. Сучасная медыцынская база дазваляе развівацца, укараняць новыя методыкі лячэння захворванняў сэрца.
ХII Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе 28–30 ліпеня традыцыйна ў Быхаўскім раёне на Чыгірынскім вадасховішчы ў маляўнічым месцы на тэрыторыі базы адпачынку «Чачэвічы» Магілёўскага металургічнага завода. Музычны форум захавае свой мультыкультурны фармат. Гасцей і ўдзельнікаў традыцыйна чакаюць розныя творчыя, аздараўленчыя, турыстычныя, спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы і праекты, а таксама шматгадзінная вячэрняя музычная праграма.
Архібіскупу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму Сафронію прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Магілёва». Такое рашэнне прынятае на сесіі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў. Гэтага звання арцыбіскуп (у свеце - Сцяпан Пятровіч Юшчук) удастоены за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у духоўную асвету насельніцтва Магілёва.
Чым далей адыходзіць вайна, тым бліжэй успаміны пра яе. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас размовы з удзельнікамі міжнароднага маладзёжнага ваенна-патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» ў комплексе «Усакіна» ў Клічаўскім раёне.
Выязная калегія Міністэрства культуры прайшла ў аграгарадку Жылічы на базе палацава-паркавага ансамбля Булгакаў. Месца яе правядзення выбрана не выпадкова, бо асноўная тэма абмеркавання: «Пра стан працы на знакавых аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Аналіз міжнароднага і нацыянальнага супрацоўніцтва».