Архіў навін
Усе раёны Магілёўскай вобласці актыўна вядуць жніво. Больш за два мільёны тон збожжа з улікам рапсу намалацілі ў Беларусі. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых - 36 цэнтнераў з гектара. На 31 ліпеня ўбрана 12 працэнтаў ад агульнай плошчы збожжавых. Таксама працягваецца ўборка рапсу, сёлетні ўраджай большы за леташні. Засталося ўбраць пятую частку гэтай культуры. Ураджай прымаюць на камбінатах хлебапрадуктаў, таксама і ў Клімавічах.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 5 жніўня з 9.00 да 12.00 ва ўсіх гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Стэльмашок Алег Уладзіміравіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва – 8 (0222) 72-31-38 (Кашэўскі Андрэй Віктаравіч - намеснік кіраўніка адміністрацыі);
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдзе электронны кірмаш вакансій, падчас якога суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама.
Электронны кірмаш правядзе:
Моладзь Магілёўскай вобласці прыме ўдзел у адборачным туры Конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні для ўдзелу ў XVI фестывалі «Моладзь - за Саюзную дзяржаву». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Як расказала загадчыца аддзела праграмнай і арганізацыйна-кадравай работы абласнога камітэта ГА «БРСМ» Анастасія Краўцова, Прыдняпроўскі край прадставяць 5 канкурсантаў: Вадзім Карпіцкі, Эльвіра Задзярэй, Валерыя Вахціна, Валерыя Заяц і Юлія Ісаева.
Ініцыятыва «Справа кожнага» Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза падтрымана на Пленуме Савета ФПБ
На Пленуме Савета ФПБ, які прайшоў у Мінску, падтрымана ініцыятыва Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў «Справа кожнага», прысвечаная Году міру і стварэння. Адпаведнае рашэнне зафіксавана ў пастанове Пленума па пытанні ўмацавання салідарнасці і адзінства дзеянняў прафсаюзаў.
Траса-дублер вул. Якубоўскага - Загарадная шаша: у Магілёве прыступілі да будаўніцтва трэцяй чаргі. Дарожныя будаўнікі вядуць працы адначасова з другой чаргой - яе плануюць завяршыць да верасня.
У Магілёве распачалі збор матэрыялаў для трэцяга тома кнігі «Вялікая Айчынная вайна: сямейныя гісторыі». Гэты праект распачалі ў 2020 годзе. Тады школьнікі Магілёва прыносілі для выдання гісторыі сваіх дзядоў і прадзедаў. Да другога таго далучыліся магіляўчане, якія жывуць за мяжой.
Дэлегацыя прадстаўнікоў CBZ BANK з Зімбабвэ наведала «Бабруйскаграмаш». Сустрэча адбылася пры садзейнічанні дылера ў Зімбабвэ – кампаніі AFTRADE DMCC, паведамілі ў прэс-службе завода.
Пры ўдзеле кіраўніцтва холдынгу на чале з генеральным дырэктарам Віктарам Філатавым гасцей азнаёмілі з вытворчым патэнцыялам прадпрыемства, а таксама лінейкай тэхнікі. У ходзе перагавораў быў абмеркаваны працэс нарошчвання экспарту беларускай сельгастэхнікі ў афрыканскія краіны і пытанні фінансавання паставак машын зімбабвійскім фермерам.
Переводчик