Архіў навін

Сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Токіа-2020 па жаночай барацьбе, ураджэнка Магілёўскай вобласці Ірына Курачкіна правяла майстар-клас для юных барацьбітоў СДЮШАР Шклоўскага раёна.
У Асіповіцкім раёне работнікі АСВОДа выратавалі дзяўчыну, якая танула. Пра гэта расказалі ў Магілёўскай абласной арганізацыі АСВОД. Учора, 9 ліпеня, у 5.30 у рацэ Свіслач у вёсцы Цеплахі работнікі АСВОДа выратавалі жыхарку Асіповічаў 2002 года нараджэння. Дзяўчына адпачывала на пляжы з кампаніяй маладых людзей. У нейкі момант яна вырашыла купацца, нягледзячы на тое, што знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Аднак дзяўчына не разлічыла сваіх сіл, заплыла далёка ад берага і пачала тануць.
Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка сустрэўся з юнымі барацьбітамі і трэнерамі СДЮШАР Шклоўскага раёна - усяго каля 30 чалавек. Сяброўскія зносіны адбыліся ў зале барацьбы ўстановы, дзе гэтым відам спорту пяць гадоў займаўся кіраўнік НАК.
З 11 ліпеня ўступаюць у сілу змяненні і дапаўненні ў закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Яны закранаюць шэраг навацый, звязаных з удасканаленнем заканадаўства ў сферы грамадзянства. Аляксей Бягун расказаў аб навацыі, звязанай з увядзеннем новай падставы для страты грамадзянства Беларусі. Размова ідзе аб уступленні ў законную сілу прыгавору беларускага суда аб удзеле асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненні цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі.
Арганізатарам пошукавай вахты ў Быхаўскім раёне традыцыйна выступае Магілёўскі абласны клуб «Вікру», удзельнічае таксама 52-і асобны спецбатальён міністэрства абароны. Да пошукаў далучыліся ўсе, каму неабыякавая гісторыя: пошукавікі са Жлобіна, Мінска і Тульскай вобласці Расіі, школьнікі з Быхава і Магілёва. На гэты момант пашукавікі паднялі астанкі 11 без вестак зніклых чырвонаармейцаў у гады ВАВ і знайшлі 4 медальёны.
Аргкамітэт разгледзіць новы фармат правядзення рэспубліканскага фіналу сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі», паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Вераніка Гудкова.
Кожны раён павінен зарабляць сабе грошы. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка далажыў кіраўніку дзяржавы аб асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Тэмп росту валавога рэгіянальнага прадукту ў Магілёўскай вобласці за студзень-май склаў 98,6 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года.
Магілёўскі абласны мастацкі музей падрыхтаваў выставачны праект «Мастацтва Кітая». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Не для чырвонага слоўца, але кожны куток Беларусі краіны асаблівы. Круглянскі раён на паўночным захадзе Магілёўскай вобласці не стаў выключэннем. Невялікі па пляцы і насельніцтву ён багаты сваёй гісторыяй і прыродай. Гэта і водныя абшары, і лясныя ўгоддзі з разнастайнасцю ягад, грыбоў, рэдкіх раслін.
Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне, асноўныя мерапрыемствы якога праходзілі 8 ліпеня, наведалі каля 80 тыс. гасцей, паведамляе з УУС Магілёўскага аблвыканкама.