Архіў навін
Практычны семінар для прадстаўнікоў СМІ і прэс-канферэнцыю да 170-годдзя пажарнай службы Рэспублікі Беларусь правялі 19 ліпеня ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. У гэты дзень таксама адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога творчага конкурсу на найлепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці.
У Чэрыкаве дастаткова знакавых месцаў, якія адрозніваюць яго ад усіх астатніх куткоў Беларусі. Для многіх своеасаблівым сімвалам Чэрыкава з'яўляецца ў тым ліку і мост праз раку Сож, які звязвае райцэнтр з такімі населенымі пунктамі Чэрыкаўскага раёна, як Гронаў, Майскі, іншымі раёнамі Магілёўскай вобласці - Краснапольскім, Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Хоцімскім, а калі браць больш шырока - з'яўляецца адным з сувязных звёнаў паміж Беларуссю і Расіяй.
Рэспубліканскі семінар-нарада пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Драгуна адбыўся на базе Глускага лясгаса.
На тэрыторыі былога ваеннага аэрадрома прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па радыёкіраваных авіямадэлях - копіях і паўкопіям.
Адкрываючы спаборніцтвы, галоўны суддзя, майстар спорту Рэспублікі Беларусь па ракетамадзельным і авіямадэльным спорце Уладзімір Пасюкоў падзякаваў кіраўніцтву Быхаўскага раёна за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі гэтых спаборніцтваў. Ён адзначыў, што авіямадэлізм з'яўляецца складаным тэхнічным відам спорту і шмат у чым трымаецца на адданасці энтузіястаў, якіх і можна ўбачыць на сённяшнім свяце мініяцюрнай авіяцыі.
У нядзелю па благаславенні арцыбіскупа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія адбыўся хрэсны ход, прысвечаны 160-гадоваму юбілею храма ў гонар абраза Божай Маці Казанскай у вёсцы Прусіна Касцюковіцкага раёна. Драўляны храм пабудаваны ў 1863 годзе.
Выпадковая знаходка ў расійскім горадзе Арол можа праліць святло на месца пахавання свяціцеля Георгія Каніскага. Гаворка ідзе аб надмагільнай пліце Магілёўскага арцыбіскупа Яўсевія. Святар быў пахаваны ў Спаса-Праабражэнскім храме Магілёва побач з Георгіем Каніскім. Цяпер пліту вярнулі ў Магілёў, а ў Расіі пачалі вялікую пошукавую працу.
У вобласці пачалася падрыхтоўчая кампанія да імунізацыі супраць грыпу. Сама вакцынацыя пройдзе восенню. Цяпер установы аховы здароўя збіраюць інфармацыю, каб назапасіць прышчэпкі. А вось вакцынацыя супраць covid-19 не спынялася. Людзей запрашаюць на бустерную дозу, каб падтрымаць і ўзмацніць імунітэт да гэтага віруса.
Переводчик