Архіў навін

Сёлета работы аб'ядналі пошукавікаў з Магілёва, Мінска, Жлобіна, Расійскай Федэрацыі і вайскоўцаў 52-га спецыялізаванага батальёна Міністэрства абароны Беларусі. Актыўна дапамагаюць вопытным пошукавікам навучэнцы сярэдніх школ з Быхава і Магілёва.
Клімаўчанка Аліна Хартнік атрымала 100 балаў па англійскай і рускай мовах, здаўшы цэнтралізаваны экзамен, і паказала максімальны вынік па грамадазнаўстве. З улікам атэстата ў абітурыенцкай скарбонцы Аліны - запаветныя 400 балаў.
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым упраўленні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 г. №108-З, прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую сорак восьмую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 12 ліпеня 2023г. (14.00, г.Магілёў, Магілёўскі аблвыканкам, зала селектарных нарад). На сесіі будуць разгледжаны пытанні, якія патрабуюць аператыўнага прыняцця рашэнняў. На сесію запрашаюцца: старшыня і члены аблвыканкама; дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў;
Прадукцыя з сімволікай II Гульняў краін СНД хутка з'явіцца ў продажы па ўсёй Беларусі. Аб гэтым расказала старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта па забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення ў Беларусі II Гульняў краін СНД, паведамілі карэспандэнту ў прэс-службе ўрада. У час пасяджэння асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню вырабу і рэалізацыі прадукцыі з сімволікай Гульняў. Таццяна Лугіна адзначыла, што такая прадукцыя ўжо ёсць у продажы ў фірменных магазінах сеткі, а ў самы бліжэйшы час з'явіцца ў продажы паўсюдна.
У гэтыя выхадныя стануць вядомы імёны пераможцаў рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар вёскі». За званне самай дружнай, гаспадарчай і крэатыўнай сям'і ў конкурсе, які пройдзе ў Шклоўскім раёне падчас купальскага фестывалю-свята «Александрыя збірае сяброў», будуць змагацца шэсць каманд.
Традыцыйна самым вялікім фуд-кортам на свяце «Купалле» ў Александрыі стане пляцоўка спажыўкааперацыі Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў намеснік старшыні праўлення па гандлі і грамадскім харчаванні Магілёўскага аблспажыўсаюза Сяргей Шчэрбіч.
У Магілёве на кірмашы вакансій 13 ліпеня суіскальнікам прапануюць больш за 500 працоўных месцаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.