Архіў навін

Як і на чым дабрацца да месца правядзення фестывалю «Вялікая бард-рыбалка» расказалі ў ААТ «АТЭК-Магілёў». Арганізацыя прадставіла інфармацыю руху аўтобусаў перавозчыкаў, якія абслугоўваюць міжгародні ўнутрыабласны маршрут № 604-ТК «Бабруйск-Магілёў» з прыпыначным пунктам «Чачэвічы» (пятніца-нядзеля): ТДА «Латакс»: - адпраўленне ад аўтавакзала ў Бабруйску 6-20, 8-00, 12-30, 15-30, 17-30, 19-00; - прыбыццё «Чачэвічы» ў 7-27, 9-07, 13-37, 16-37, 18-37, 20-07;
Своечасовае і якаснае аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву – галоўная задача ўстановы аховы здароўя. На Быхаўшчыне гэтую функцыю выконваюць цэнтральная раённая бальніца і яе структурныя падраздзяленні ў сельскай мясцовасці. У якіх умовах функцыянуе сёння ўстанова аховы здароўя і якія новаўвядзенні чакаюць яе ў бліжэйшай перспектыве? Пра гэта распавяла галоўны лекар Быхаўскай ЦРБ Таццяна Саніна.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 29 ліпеня з 9.00 да 12.00 ва ўсіх гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Бушлякоў Ігар Валер'евіч – намеснік старшыні гарвыканкама); Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва – 8 (0222) 72-31-38 (Дуплеўскі Яўген Іванавіч – намеснік кіраўніка адміністрацыі);
У Магілёве ўсе дні II Гульняў краін СНД будзе працаваць Інфармацыйны турыстычны цэнтр па адрасе: вуліца Ленінская, 13. Там прапануюць карты і інфармацыйныя матэрыялы аб турыстычных магчымасцях рэгіёну і арганізуюць зборныя рэгулярныя экскурсіі па абласным цэнтры для індывідуальных турыстаў.
Асабовы склад Узброеных Сіл аказвае дапамогу сельскагаспадарчаму сектару ва ўборцы ўраджаю з палёў Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны. Больш як 50 ваеннаслужачых і 30 адзінак ваеннай тэхнікі накіраваны для аказання дапамогі ва ўборачнай кампаніі. Зводны ўзвод, сфарміраваны з розных воінскіх часцей, аказвае дапамогу па пагрузцы і вывазе сельскагаспадарчых грузаў з палёў, дастаўцы іх на збожжатакі і ў сховішчы. Акрамя таго, ваеннаслужачыя падвозяць паліва для камбайнаў і абеды для механізатараў.
Ўсыханне лясоў - адна з сучасных экалагічных праблем. Як мінімізаваць яе наступствы? У Магілёўскім лясгасе плануюць правесці аднаўленне лесу як мага хутчэй і якасна. Так, у комплексе па вырошчванні пасадачнага матэрыялу закрытай каранёвай сістэмы пачалі ўжо трэцюю ратацыю вырошчвання елак, хвоі і алешыны.
«Вялікая бард-рыбалка» ў дванаццаты раз пройдзе ў Быхаўскім раёне на Чыгірынскім вадасховішчы. Унікальны фестываль (іншага такога ў краіне няма) стартуе 28 ліпеня і працягнецца ўключна да 30 ліпеня ў маляўнічым месцы на тэрыторыі базы адпачынку «Чачэвічы» Магілёўскага металургічнага завода. Захаваўшы свой мультыкультурны фармат, у праграме «Вялікі бард-рыбалкі» ёсць месца творчым, турыстычным, спартыўным, аздараўленчым конкурсам і мерапрыемствам, а самы галоўны яго складнік - душэўныя зносіны і яднанне з прыродай.
Цырымонію ўзнагароджання перадавікоў у ААТ «Світанак ім. К.П. Арлоўскага» правялі проста ў полі. Мерапрыемства не зацягвалі: у хлебаробаў кожная хвіліна на рахунку. Лідэрам жніва ўручылі грашовыя прэміі, граматы і падарункі ад Магілёўскага аблвыканкама, прафсаюзаў, БРСМ, сказалі словы падзякі за нялёгкую працу хлебароба - і героі ўрачыстасці паспяшаліся прадоўжыць сваю работу.