Архіў навін

ІІ Рэспубліканскі злёт «сярэбраных» валанцёраў пройдзе ў Магілёве 5 снежня Мерапрыемства збярэ каля 200 удзельнікаў. Гасцямі сустрэчы стануць прадстаўнікі Мінпрацы і сацабароны, Магілёўскага аблвыканкама, ЮНФПА, дэпутацкага корпуса, камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У праграме запланаваны паказ лепшых практык «сярэбранага» валанцёрства: кожная каманда раскажа пра свае вынікі і дасягненні праз прэзентацыі ініцыятыў, відэаролікаў і творчых нумароў.
У Магілёўскай вобласці ідзе падрыхтоўка каткоў, трас і горак для катання на каньках, лыжах і цюбінгах. Пра гэта расказала дырэктар Магілёўскага абласнога навучальна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Алена Марчанка.
Снежнае надвор'е - нагода ўспомніць аб зімовых відах спорту. Дапамагаюць у гэтым спарткомплексы Магілёўшчыны. У Чавусах на радзіме знакамітых біятланістаў спартсмены пачалі трэніроўкі на лыжах. Чакаюць тут ажыятаж і ад звычайных аматараў актыўнага адпачынку.
Імя Аляксея Талая апошнія гады на слыху. Чалавек моцнай волі, які здолеў пераадолець найскладаную сітуацыю ў жыцці, калі ў 16 гадоў застаўся інвалідам без рук і ног. Ён навучыўся аптымістычна глядзець на свет, дабіўся поспеху і цяпер дзеліцца асабістым вопытам, дапамагае людзям у бядзе і ўсяляе веру ў дабро. Аляксей Канстанцінавіч - член Паралімпійскай зборнай, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы, матывацыйны спікер, прадпрымальнік, бацька 4 дзяцей.
Магілёўскі дзяржаўны электратэхнічны каледж - лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь у сістэме адукацыі. Такі ганаровы статус установа атрымала не толькі па распрацоўках, але па вытворчасці і прымяненні энергаэфектыўных, рэсурсазберагальных тэхналогій і праектаў на базе каледжа.
30 лістапада, на Грузаўскіх могілках Магілёва ўрачыста перапахавалі астанкі лётчыка - лейтэнанта Мікалая Андрэевіча Гужвіна, які загінуў у ліпені 1941 года ў Навадугінскім раёне Смаленскай вобласці. Герой не вярнуўся з палёту. Пра гэта распавяла намесніца кіраўніка Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» Ала Казючыц.
Хакеісты «Дынама-Шынніка» перамогай завяршылі чарговую дамашнюю серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі. У чацвер падапечныя Андрэя Міхалёва праводзілі другі са спараных матчаў супраць тульскага клуба «АКМ-Юніёр». Паядынак каманд напярэдадні скончыўся разгромнай перамогай гаспадароў лёду з лікам 8:2, сёння дамінаванне беларусаў працягнулася. У прамежак з шостай па дзевятую хвіліну юныя дынамаўцы адправілі ў чужыя вароты тры шайбы, аўтарамі якіх сталі Данііл Крыштафік, Мацвей Ладуцька і Уладзімір Сівірчукоў.
Калі кандыдат саспеў як кіраўнік маральна і прафесійна, важна даць яму магчымасць праявіць сябе. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.