Архіў навін

Пашыранае паседжанне Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці мінула 8 снежня па ініцыятыве кіраўніцтва рэгіёна.
Урачыстасць з гэтай нагоды адбылося ў Палацы культуры вобласці. У ААТ «Магатэкс» багатая гісторыя. Брэнд прадпрыемства вядомы і паважаны ў блізкім і далёкім замежжы.
11 снежня, у панядзелак, у чытальнай зале Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа а 10:00 адкрыецца VI Маладзёжная канферэнцыя «Духоўнасць. Моладзь. Ініцыятыва». У ёй прымуць удзел прадстаўнікі студэнцкай і працуючай моладзі Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст Магілёўскага абкама БРСМ Арына Сафонькіна. Арганізатары мерапрыемства - абласная арганізацыя БРСМ сумесна з Духоўна-асветніцкім цэнтрам імя свяціцеля Георгія Каніскага.
У суботу, 9 снежня, у 10:00 пачнецца сустрэча пошукавікаў і рэканструктараў Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» з педагогамі і навучэнцамі сярэдняй школы № 8 Магілёва.
Захаванне гістарычнай памяці стала ключавой тэмай дыялогавай пляцоўкі, якая адбылася ў Магілёве напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду, які адзначаецца 9 снежня. Удзел у ёй прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Алег Пішчанка, дацэнт кафедры гісторыі і філасофіі МДУ імя А.А.
Традыцыйна напярэдадні Навагодніх свят у Беларусі праходзяць дабрачынныя навагоднія і калядныя акцыі. Актыўна да іх далучаецца Магілёўскае абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру».
Фестываль упрыгожаных уласнымі рукамі навагодніх ёлак «Елка-FEST. Запальваем святочны настрой па-роднаму, па-беларуску!» аб'яўлены Беларускім прафсаюзам работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Ініцыятыва прымеркавана да маючых адбыцца навагодніх і калядных свят, а таксама Года міру і стварэння.
15 снежня тэлерадыёкампанія «Магілёў» разам з аддзяленнем Беларускага дзіцячага фонду і пры падтрымцы абласных уладаў правядзе дабрачынны тэлемарафон. Гэта адзін з асноўных этапаў пераднавагодняй дабрачыннай акцыі «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Яе мэта - дапамагчы дзецям з цяжкім лёсам. І зараз мы знаёмім тэлегледачоў з героямі нашага тэлемарафона. Адзін з іх — Ігар Кажамякін са Шклоўскага раёна.
Выстава пад назвай «У шкляным шары свет чароўны» адкрылася ў музеі этнаграфіі ў Магілёве. Зарадзіцца атмасферай навагодніх свят і акунуцца ў дзяцінства можна да 16 студзеня. На выставе прадстаўлены ёлачныя цацкі не толькі з фондаў музея, але таксама з прыватных калекцый, у тым ліку саміх супрацоўнікаў.
21 снежня 2023 года адбудзецца Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян, на якім ажыццявіцца прававая асвета грамадзян. Месца правядзення - арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў, гарадоў рэспублікі, раённыя, гарадскія аб'яднанні прафсаюзаў. Любы ахвочы зможа бясплатна атрымаць кансультацыі прафсаюзных юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў, а таксама пры неабходнасці па жаданні грамадзяніна для вырашэння пытання могуць быць прыцягнуты пракуроры.
Першая ўстановачная сесія Маладзёжнага парламента пры гарадскім Савеце дэпутатаў прайшла ў Магілёве. Актыўная моладзь абласнога цэнтра падвяла вынікі працы за год і атрымала падзякі ад Магілёўскага гарвыканкаму.
Конкурс дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Каляровая скарбонка – 2023» пройдзе ў Магілёве 8-9 снежня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама. Конкурс будзе праходзіць на базе дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў. Як расказалі ў гарвыканкаме, такі конкурс у абласным цэнтры праходзіць з 2015 года. І па традыцыі яго тэматыка - навагоднія і калядныя святы, казачныя героі, цікавыя зімовыя сюжэты.
Урачыстая цырымонія прыняцця Прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прайшла ў гісторыка-дэманстрацыйнай зале УУС Магілёўскага аблвыканкама. Грамадзянамі нашай краіны сталі ўраджэнцы Арменіі, Малдовы і Расіі.