Архіў навін

Канферэнцыя абласной арганізацыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі адбылася 12 снежня ў Магаблвыканкаме. У абласной і раённых студыях удзел у ёй узялі 53 дэлегаты.
Першае паседжанне абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў прайшло 12 снежня ў Магілёве. У яго адкрыцці прыняў удзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 16 снежня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);
З 1 студзеня 2024 года змяняецца парадак афармлення дубліката працоўнай кніжкі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 30 лістапада 2023 года нумар 47 «Аб змяненні пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2014 года нумар 40» унесены змяненні ў інструкцыю аб парадку вядзення працоўных кніжак.
Вежы, ёлкі, дзіўныя жывёлы і драконы: у Магілёўскім заасадзе стартаваў традыцыйны адкрыты конкурс архітэктурных снежных збудаванняў вялікіх і малых форм «Снежная фантазія». Пра гэта расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічнага каледжа імя К.П. Арлоўскага Вікторыя Пуцькова.
Для ўдзелу ў акцыі неабходна ў перыяд з 12 снежня па 26 снежня выканаць сваё любімае фізічнае практыкаванне (прысяданні, адцісканні, бег, набіванне мяча і інш.), запісаць яго ў відэа ці зрабіць фота, размясціць кантэнт на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках (instagram , VK, TikTok) з хэштэгам #ЗарадкадляДзедаМарозу. Абавязковай умовай з'яўляецца прысутнасць у кадры якога-небудзь навагодняга атрыбуту (навагодняя елка, навагодняе адзенне, мішура і да т.п.). Вынікі акцыі будуць падведзены 27 снежня.
Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы адкрые 15 снежня праграму навагодніх і калядных мерапрыемстваў у Магілёве. Пасля таго, як на плошчы Леніна заіскрыцца пухнатая прыгажуня, тут пакажуць мюзікл «Зорнае ззянне», распавялі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Больш за 300 варыянтаў для працаўладкавання прапануюць на кірмашы вакансій у Магілёве 14 снежня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.