Архіў навін
За мінулыя два тыдні органамі дзяржсаннагляду ў рэгіёне абследавана 2354 тэрыторыі. Парушэнні ў частцы несвоечасовай ачысткі снегу выяўлены на 518 аб'ектах, несвоечасовага прымянення супрацьгалалёдных сродкаў - на 443.
- Асноўная частка парушэнняў прыпадае на ўнутрыдваровыя тэрыторыі, прыпыначныя пункты, аб'екты гандлю і бытавога абслугоўвання, - удакладнілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Каб мінімізаваць галалёдны траўматызм, санэпідэміёлагі прадоўжаць маніторынг.
СБ
З 14 па 15 снежня на базе Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках пройдзе фінал рэспубліканскага конкурсу «Агрантры-Беларусь». У ім прымуць удзел сельскія школьнікі. Дзеці пакажуць свае здольнасці ў 5 намінацыях.
Агітацыйны перыяд у Беларусі пачнецца з 31 студзеня, заявіла ў час круглага стала на тэму «Асаблівасці правядзення маючай адбыцца выбарчай кампаніі» ў прэс-цэнтры БЕЛТА сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Алена Балдоўская.
Каманда Магілёўскай вобласці стала першым фіналістам другога сезона барцоўскай «Лігі храбрых».
У Быхаўскім раёне аднавілі вытворчасць агароднінных кансерваў. Увесну гэтага года на завод прыйшоў беларуска-расейскі інвестар. У прадпрыемства цяпер новая назва - ТАА «Быхаўскі кансервавы завод», але захаваўся вядомы брэнд, а яшчэ калектыў - 180 супрацоўнікаў. За дзевяць месяцаў тут правялі частковую мадэрнізацыю і запусцілі новую марынадную лінію, у продаж паступіла першая прадукцыя.
У час круглага стала на тэму «Асаблівасці правядзення маючай адбыцца выбарчай кампаніі» ў прэс-цэнтры БЕЛТА сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская расказала, як будзе праходзіць вылучэнне дэлегатаў ва Усебеларускі народны сход.
«Канстытуцыя змяшчае нормы, якія датычацца ўтварэння УНС. Прыняты закон аб Усебеларускім народным сходзе. Выбарчы кодэкс дапоўнены новым раздзелам аб выбарах дэлегатаў УНС ад мясцовых Саветаў дэпутатаў і ад суб'ектаў грамадзянскай супольнасці», - нагадала Алена Балдоўская.
Переводчик