Архіў навін

У Магілёўскай вобласці намечана далейшае ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя на 2025-2030 гады на абласным, раённым і міжраённым узроўнях з акцэнтам на сельскіх жыхароў. Аб гэтым журналістам расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Гацко на адкрыцці пасля рэканструкцыі Шклоўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
XXVIII Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» пройдзе ў Магілёве з 7 па 21 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава. Як расказалі спецыялісты ўстановы культуры, Міжнародны пленэр па жывапісе праводзіцца штогод з 1996 года і прысвячаецца выдатным дзеячам культуры Магілёўскай зямлі, значным падзеям і памятным датам Рэспублікі Беларусь.
З Магілёва і Бабруйска сёння стартавалі 24 машыны з прадстаўнікамі Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Патрыёты Беларусі» ў Мінск, каб у сталіцы стаць часткай вялікага аўтапрабегу «За адзіную Беларусь», прымеркаванага да Дня народнага адзінства. Як распавёў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Патрыёты Беларусі» Аляксандр Шкадаў, магілёўскія «Патрыёты» заўсёды актыўна далучаюцца да разнастайных акцый і аўтапрабегаў. Кіламетраж, які яны накалясілі па краіне, вылічаецца дзясяткамі тысяч кіламетраў. А ўдзел у сённяшнім аўтапрабегу выклікае асаблівыя пачуцці..
Сёння Рэспубліка Беларусь святкуе Дзень народнага адзінства. Ён быў заснаваны 7 чэрвеня 2021 года ўказам нумар 206 кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.Свята прымеркавана да пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе, у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора беларускі народ зноў уз'яднаўся.