Архіў навін

Новых кіраўнікоў Мсціслаўскага і Клімавіцкага раёнаў прадставіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Іх кандыдатуры аднагалосна зацверджаны на сесіях райсавета дэпутатаў кожнага раёна. Юры Блахін узначальвае Мсціслаўскі райвыканкам. А Віктар Пугач - Клімавіцкі. Нагадаем, на назначэнне старшынь райвыканкамаў даў згоду Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
На гэтым тыдні Савет Рэспублікі адобрыў змяненні законаў па пытаннях занятасці насельніцтва. Якія навацыі чакаюць наймальнікаў і грамадзян, расказала першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Таццяна Астрэйка.
Азнаямленчая практыка з поўным апусканнем. Такі фармат выбралі студэнты факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Звычайна першая практыка ў ВНУ праходзіць так: хлопцы наведваюць з экскурсіямі розныя сельгаспрадпрыемствы, каб атрымаць уяўленне аб будучай прафесіі.
Вынікі XXVII Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» аб'явілі ў Магілёве.
Дзеці вярнуліся ў сады і школы, студэнты - ва ўніверсітэты і каледжы, дарослыя - на працу пасля водпуску. І заканамерна павысілася захворванне на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі. Зрэшты, інфекцыі будуць нас атакаваць увесь асенне-зімова-вясновы перыяд. Час падумаць над тым, як абараніць сябе і блізкіх ад ВРІ, грыпу і СOVID-19. Што трэба зрабіць, расказалі эксперты ў галіне аховы здароўя. Хто і чым хварэе