Архіў навін

У любой дзяржаве і ў любога народа ёсць знамянальныя даты, якія выклікаюць у суграмадзян агульнае пачуццё нацыянальнага яднання, лічыць член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Аляксандр Гарошкін. Ёсць такія даты і ў гісторыі Беларусі. — Дата 17 верасня 1939 года стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да нашага народа, які супраць яго волі быў падзелены Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе.
Імправізаваная «буржуйка» і бліны з сапраўднай печы - аладкі, налістнікі з рознымі начыннямі, панкейкі. У гэтую суботу, 14 верасня, у аграгарадку Вялікая Машчаніца адбудзецца духмяны і смачны бліна-фэст «Бліны з навіны», арганізатарамі якога выступаюць Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна і Машчаніцкі сельскі клуб.
На базе ААТ «Магілёўліфтмаш» падвялі вынікі адборачнага гарадскога этапа рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў «SuperПрофі-2024». Адным з арганізатараў конкурса выступіла Магілёўскае гарадское аб'яднанне прафсаюзаў.
«Дзень народнага адзінства - гэта свята, якое сімвалізуе гістарычную памяць, адзінства і імкненне да мірнай будучыні. Ён нагадвае нам пра важнасць захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і пра тое, што толькі разам, як адзіны народ, мы можам будаваць квітнеючую і незалежную краіну. Свята адзначаецца ў памяць аб уз'яднанні Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 годзе, што паклала канец раздзяленню беларускага народа і адкрыла шлях да яго нацыянальнага адраджэння.
З завяршэннем класічнага высокага сезона, гэта значыць уборкі збожжавых, сельскагаспадарчыя работы ў палях не змяншаюць тэмп. Аграрыі Магілёўскай вобласці ўбіраюць кукурузу на сілас, паднімаюць ільнотрасту, капаюць бульбу і цукровыя буракі. Уборка грэчкі даўно перасягнула экватар, абмалот проса набліжаецца да фінішу. Паралельна ідзе сяўба азімых збожжавых - у рэгіёне на раніцу 10 верасня пераадолелі адзнаку ў 38,2 тысячы гектараў, або 17 працэнтаў ад плана.
Пасяджэнне Каардынацыйнай Рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці пад старшынствам Андрэя Нікіціна прайшло 10 верасня ў Доме Саветаў. У рэжыме відэасувязі з раённымі цэнтрамі, у ім прынялі ўдзел кіраўнікі абласных структур грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, кіраўнікі тэрытарыяльных нацыянальна-культурных аб'яднанняў, начальнікі аддзелаў (загадчыкі сектараў) ідэалагічнай работы і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, кіраўнікі рэгіянальных структур грамадскіх аб'яднанняў і палітычных.