Архіў навін
У Беларусі 26 верасня пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Пра гэта паведамілі ў МНС.
Адзіны дзень бяспекі праводзіцца для таго, каб у чарговы раз акцэнтаваць увагу грамадзян на важнасці ўменняў і навыкаў паводзін у надзвычайных сітуацыях, навучыць тых, хто раней не надаваў значэння гэтаму пытанню, і нагадаць аб тым, што ў сілах і магчымасцях кожнага звесці да мінімуму трагічныя выпадкі.
«Вераснёўскі фэст» пройдзе 21 верасня ў Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі Кіраўскага раёна. Свята маладое, аднак ужо мае сваіх прыхільнікаў. У гэтым годзе ён пройдзе другі раз, і ўжо чакаецца вялікая колькасць гасцей.
Спартсмены і аматары здаровага ладу жыцця чакаюць самы масавы забег восені. Традыцыйна Магілёўскі міжнародны марафон праводзіцца на пачатку кастрычніка. Аб зменах і новаўвядзеннях цяперашняга забегу даведалася наша здымачная група.
У Магілёўскай вобласці арганізавана сістэмная работа па стабілізацыі фінансавага стану праблемных камунальных прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў начальнік Магілёўскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Канстанцін Барауля, аналізуючы эфектыўнасць мер, накіраваных на папярэджанне неплацежаздольнасці і банкруцтва прадпрыемстваў у рэгіёне, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
У парку культуры і адпачынку «Падміколле» горада Магілёва 22 верасня ў 11.00 стартуе маштабны экалагічны фэст «Гарадская мабільнасць», які праводзіцца ў рамках акцыі «Дзень без аўтамабіля». Пра гэта паведамілі ў абкаме БРСМ.
Кааперацыя прамысловых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці дае пазітыўны эфект для эканомікі рэгіёна. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час наведвання УП «Магілёўдругасчормет».
Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па лыжаролерах «SKIBEL -тур» - 4 этап, прысвечаныя Дню народнага адзінства ў праграме рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008, 2009-2010, 2011-2012, 2013-201 пройдуць у Магілёве 21 верасня. У спаборніцтвах, якія пройдуць па вуліцы Залатавустаўскага 1 (р-н Фізкультурна-аздараўленчага комплексу H2O) бяруць удзел 19 каманд. А гэта каля 320 спартсменаў-навучэнцаў, сярод іх - дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы алімпійскага рэзерву, вучылішчы алімпійскага рэзерву абласцей, цэнтры алімпійскага рэзерву.
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Генадзем Дзенгалёвым з афіцыйным візітам наведвае кітайскі рэгіён-партнёр правінцыю Шэньсі, горад Сіань. У склад дэлегацыі ўвайшлі старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Вольга Аўсіевіч, кіраўнік адміністрацыі СЭЗ Магілёў Павел Марыненка, а таксама кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў рэгіёна.
Яшчэ ў 1942-м годзе ён адным з першых бамбаваў Берлін. За час Вялікай Айчыннай вайны здзейсніў каля 200 баявых вылетаў далёкага дзеяння. А пасля Вялікай Перамогі ўдзельнічаў у выпрабаванні новай авіяцыйнай тэхнікі. Гэта ўсё пра нашага земляка — героя Савецкага Саюза Сяргея Алейнікава. У 20-й школе Магілёва аднавілі музей ягонага імя. На адкрыццё з Масквы прыехалі родныя легендарнага штурмана.
Гарачая пара ў аграрыяў. Услед за ўборкай кукурузы ідзе і нарыхтоўка «другога хлеба». Толькі ў Магілёўскай вобласці сёлета трэба апрацаваць больш за 2700 гектараў палёў бульбы. І паводле інфармацыі аблсельгасхарча, ужо больш за 40% плошчаў убрана. У гаспадарках накапалі 49,5 тысяч тон бульбы, пры сярэдняй ураджайнасці 428 цэнтнераў з гектара. Лідзіруе Шклоўскі раён, аднак не адстаюць і ў Кіраўскім, і Клічаўскім раёнах.
Выбары павінны адпавядаць перш за ўсё нацыянальнаму заканадаўству дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 верасня на сустрэчы з кіраўнікамі выбарчых органаў краін СНД.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння намеснік старшыні аблвыканкама Алег Сцельмашок
Зімавыя збожжавыя ў рэгіёне плануюць пасеяць на 230 тысячах гектараў. На раніцу 18 верасня 33 працэнты ад плана, падкрэслілі ва ўпраўленні інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Асноўныя культуры - пшаніца і ячмень, 4,2 тысячы гектараў будзе адведзена пад трыцікале, 2,3 тысячы - пад жыта.
Вынік будзе толькі ў тым выпадку, калі працуюць усе ўзроўні дэпутацкага корпуса. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін пасля сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Сергяенкі і дэпутацыі Палаты прадстаўнікоў ад Магілёўскай вобласці з кіраўніцтвам і членамі Магілёўскага аблвыканкама.
Дэпутаты павінны размаўляць з людзьмі і гаварыць аб праблемах на месцах, а таксама даносіць іх да выканаўчай улады. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка пасля сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Сергяенкі і дэпутацыі Палаты прадстаўнікоў ад Магілёўскай вобласці з кіраўніцтвам і членамі Магілёўскага аблвыканкама.
Дэпутатам трэба быць бліжэй да людзей - тлумачыць, тлумачыць, унікаць. Такую думку выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка пасля сустрэчы дэпутацыі Палаты прадстаўнікоў ад Магілёўскай вобласці з кіраўніцтвам і членамі Магілёўскага аблвыканкама.
Мерапрыемствы, якія праводзяцца дэпутатамі, маюць сэнс і рэальны эфект, калі яны абапіраюцца на канкрэтныя ініцыятывы і абстаноўку на месцах. Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі і дэпутацыі Палаты прадстаўнікоў ад Магілёўскай вобласці з кіраўніцтвам і членамі Магілёўскага аблвыканкама.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 21 верасня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Амялюсік Вікторыя Анатольеўна - намеснік старшыні гарвыканкама);
У Магілёўскай вобласці намечана далейшае ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя на 2025-2030 гады на абласным, раённым і міжраённым узроўнях з акцэнтам на сельскіх жыхароў. Аб гэтым журналістам расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Гацко на адкрыцці пасля рэканструкцыі Шклоўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
XXVIII Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» пройдзе ў Магілёве з 7 па 21 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава.
Як расказалі спецыялісты ўстановы культуры, Міжнародны пленэр па жывапісе праводзіцца штогод з 1996 года і прысвячаецца выдатным дзеячам культуры Магілёўскай зямлі, значным падзеям і памятным датам Рэспублікі Беларусь.
З Магілёва і Бабруйска сёння стартавалі 24 машыны з прадстаўнікамі Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Патрыёты Беларусі» ў Мінск, каб у сталіцы стаць часткай вялікага аўтапрабегу «За адзіную Беларусь», прымеркаванага да Дня народнага адзінства.
Як распавёў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Патрыёты Беларусі» Аляксандр Шкадаў, магілёўскія «Патрыёты» заўсёды актыўна далучаюцца да разнастайных акцый і аўтапрабегаў. Кіламетраж, які яны накалясілі па краіне, вылічаецца дзясяткамі тысяч кіламетраў. А ўдзел у сённяшнім аўтапрабегу выклікае асаблівыя пачуцці..
Сёння Рэспубліка Беларусь святкуе Дзень народнага адзінства. Ён быў заснаваны 7 чэрвеня 2021 года ўказам нумар 206 кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.Свята прымеркавана да пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе, у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора беларускі народ зноў уз'яднаўся.
Мы здолелі захаваць сваю культуру, традыцыі і самабытнасць, мы здолелі захаваць сябе. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.
Сустрэча з прадстаўнікамі спорту, удзельнікамі ХХХІІІ летніх Алімпійскіх і XVII летніх Паралімпійскіх гульняў у Парыжы, ураджэнцаў Прыдняпроўскага краю, адбылася сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Дзень народнай еднасці аб'ядноўвае ўсіх нас. Такім меркаваннем падзяліліся ўдзельнікі Нацыянальнага дзіцячага форума «Моладзь. Адзінства. Якасць», прысвечанага Дню народнага адзінства.
У Магілёве ўрачыста адкрылі трэцюю чаргу дарогі-дублера вул.Якубоўскага - Загарадная шаша, якая завяршыла будаўніцтва ўсёй трасы. Новая транспартная развязка атрымала назву праспект 17 верасня.
Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця сумесна з Беларуска-Расійскім універсітэтам прадаўжае рэалізацыю адукацыйнага праекта «IT-лабараторыя». Асноўная задача - садзейнічаць развіццю інфармацыйных тэхналогій у Магілёўскай вобласці і садзейнічаць пашырэнню сферы інфармацыйных паслуг.
ОВосеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы стартуюць у Магілёве 27 верасня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Першыя сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць з 27 па 29 верасня ў мікрараёне Саломінка на тэрыторыі каля ГЦ «Форум», размешчанага па вул. Крупскай, 119. З 28 па 29 верасня тэматычны гандаль разгорнецца на тэрыторыі, прылеглай да фізкультурна-аздараўленчага комплексу H2O на вул. Залатавустаўскага, 1.
На кірмашах традыцыйна прапануюць шырокі асартымент разнастайнай плодаагародніннай прадукцыі, а таксама саджанцы, насенне, угнаенні і многае іншае.
14 верасня споўнілася 500 гадоў з дня першай згадкі ў пісьмовых крыніцах аб Круглым, цяпер раённым цэнтры ў Магілёўскай вобласці.
Круглая, якая атрымала назву ў сувязі з размяшчэннем у коле рэк Друць, Сітня і Гнілка, упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1524 годзе. Тады гэта была прыватнаўласніцкая вёска Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З пачатку XVII ст. Круглае знаходзілася ва ўладанні вялікага канцлера ВКЛ Льва Сапегі.
Переводчик