Архіў навін

80 гадоў таму ў гэты дзень байцы Чырвонай Арміі вызвалілі больш за 33 тысячы вязняў нацысцкага лагера смерці Азарычы. Сярод іх была і маленькая Вера Кур'ян з сям'ёй, якія спаўна спазналі жахі, нягоды і гора вайны. Менавіта тады, 19 сакавіка 1944 года, ваенны карэспандэнт зрабіў фота дзяўчынкі.
19 сакавіка «Бабруйскаграмаш» наведаў намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Куба Хасэ Гаспар Альварэс, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Лідэры мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе 19 сакавіка атрымалі чарговыя перамогі Баскетбалісты «Гродна-93» сваю 17-ю вікторыю запар здабылі ў гасцях у сталічнага клуба «Імпульс-БДУІР», выйграўшы з вынікам 84:51. Яшчэ адзін фаварыт турніру магілёўскі «Барысфен» абыграў у Віцебску мясцовы «Рубон» з лікам 95:81. Становішча ў лідзіруючай групе зараз такое: «Гродна-93» - 51 ачко, «Барысфен» - 50, «Імпульс-БДУІР» - 39, «Рубон» - 37. БЕЛТА
80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - да гэтай значнай даты ў гісторыі нашай дзяржавы ў Крычаўскай СШ №3 арганізавалі музей. У ім сабралі экспанаты Вялікай Айчыннай вайны, якія знойдзены ў раёне падчас раскопак. А таксама шэраг інфармацыі аб генацыдзе беларускага народа.
У Магілёве абмеркавалі меры па скарачэнні дэфіцыту кадраў працоўных прафесій у сферы ЖКГ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
Як расказалі ў бібліятэцы, такія тэматычныя мерапрыемствы кожны раз падзелены на некалькі блокаў, якія адлюстроўваюць важныя вехі і падзеі ў жыцці нашай краіны.
VII пленум савета абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў прайшоў сёння ў Магілёве пад старшынствам Анатоля Глаза. Асноўным пытаннем на парадку дня было вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу Рэспублікі Беларусь і выбранне дэлегатаў на X канферэнцыю Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.
Рэгістрацыя для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене стартуе 20 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Фестываль «Беларусь родная, музычная, народная» працягвае знаёміць гледачоў з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, дасягненнямі ў розных галінах, культурнымі і турыстычнымі брэндамі раёнаў Магілёўскай вобласці. З творчымі прэзентацыямі Магілёў ужо наведалі 15 раёнаў.
У Магілёўскай абласной бібліятэцы ім. В.І. Леніна стартавалі 13-я «Пысінскія чытанні», тэмай якіх сёлета сталі ваенныя лёсы пісьменнікаў Магілёўшчыны.
У суботу, 23 сакавіка, з 9.00 да 12.00 у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска будуць праходзіць прамыя тэлефонныя лініі. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Якубенка Анатоль Сяргеевіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад Прыдняпроўскага края пройдуць у першых чыслах красавіка. Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» таксама накіруе сваіх прадстаўнікоў у вышэйшы орган народаўладдзя.
У адкрытым гарадскім сямейным мерапрыемстве, якое пройдзе 23 сакавіка на базе сярэдняй школы № 43, запрашаюць паўдзельнічаць сем'і, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, маюць аднаго і больш дзяцей, плануюць дзіця, няпоўныя сем'і і інш.
Летась Шклоўскаму раёну ўпершыню за многія гады не ўдалося пераадолець стотысячную мяжу па вале збожжа. Умовы надвор'я былі такія, што ні натуральная ўрадлівасць глебы, ні паўсюдна вытрыманая тэхналогія і майстэрства хлебаробаў сітуацыю выратаваць не змаглі: збожжа ў параўнанні з 2022 годам было атрымана на дваццаць працэнтаў менш.
За плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму дзяржаўных узнагарод удастоены дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі. Адпаведны ўказ нумар 99 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Ордэна Айчыны I ступені ўдастоены старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Маркевіч узнагароджаны ордэнам Пашаны.
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі згодна з зацверджаным ЦВК каляндарным планам праходзіць з 12 па 21 сакавіка ўключна. Беларускія рэгіёны актыўна ўключыліся ў гэты працэс.
Штогадовыя спаборніцтвы сярод супрацоўнікаў камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь прайшлі ў Магілёўскім спартыўным комплексе «Алімпіец». На турнір прыехалі каманды з кожнай вобласці, гарады Менска. У кожнай камандзе па два ўдзельнікі.
Абласны фінал конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны» пройдзе ў Магілёве 20 сакавіка ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Аб гэтым паведаміла загадчык аддзела па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі Алена Кавалёва.
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін правядзе 20 сакавіка асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Прыём будзе праходзіць з 14.00 да 17.00 у будынку Магілёўскага аблвыканкаму, каб. 338.
Дом рамёстваў у аграгарадку Кароўчына Дрыбінскага раёна Магілёўшчыны - папулярнае месца ў турыстаў і мясцовых жыхароў. Першых цікавіць вялікая экспазіцыя прадметаў даўніны, другіх збіраюць разам розныя майстар-класы - па вышыўцы, ткацтве, вырабе абрадавых лялек, лозапляценні і не толькі. У ліку іншага тут вучаць і некалі практычна забытаму майстэрству пляцення лапцей.
У Магілёўскай вобласці тэсціруюць новае абсталяванне ў барацьбе з ямачнасцю на дарогах - інфрачырвоны награвальнік асфальта «Ра-06», паведамілі ў Мінтрансе. «Штогод з надыходам вясновага сезона дарожнікі вырашаюць важную задачу па рамонце дарожнага пакрыцця для забеспячэння бяспечнага і камфортнага праезду па даручаных ім аўтамабільных дарогах, - адзначылі ў профільным ведамстве. - Новае абсталяванне для ямачнага рамонту першымі тэсціруюць крычаўскія дарожнікі. У ліку аб'ектаў - пад'езд да Чэрыкава ад аўтадарогі Р43 Крычаў - Бабруйск - Івацэвічы».
Магілёўскі «Днепр», які ў апошнія гады празвалі камандай-ліфтам за тое, што пастаянна курсіруе паміж вышэйшай і першай лігамі, гэты сезон пачаў у вышэйшым дывізіёне. Клуб, які станавіўся чвэрць стагоддзя таму чэмпіёнам краіны, спрабуе даказаць, што крызіс ззаду. Ці атрымаецца?
Пераможцам нацыянальнага адбору да XXII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2024» стала Злата Ярашэвіч. Дзяўчыне 14 гадоў, яна з вёскі Стары Двор Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці:
Больш як 1,2 тыс.т бярозавага соку плануюць нарыхтаваць гэтай вясной у лясгасах Магілёўскай вобласці, расказалі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні. Больш за ўсё соку для рэалізацыі будзе нарыхтавана ў Асіповіцкім доследным лясгасе - 700 т, у Бялыніцкім і Бабруйскім лясгасах - 140 т і 130 т адпаведна.
Навыкі, якія дае праект «Запусці сэрца», які стартаваў па ўсёй краіне, могуць спатрэбіцца кожнаму, і гэта разумеюць старшакласнікі, якія сталі яго ўдзельнікамі. Такой думкай падзялілася намеснік начальніка аддзела аховы мацярынства, дзяцінства і па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Каняева.
На ХХХIII Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2024» на «Славянскім базары» Беларусь прадставіць Аляксандра Насоль з Баранавіч.
Бялыніцкі раённы цэнтр культуры прымаў у суботу фіналы нацыянальных адбораў на вакальныя конкурсы «Славянскага базару ў Віцебску»
У праваслаўных вернікаў сёння пачынаецца Вялікі пост - час малітваў, службаў, духоўных і цялесных подзвігаў, які завяршаецца ўрачыстасцю Светлага Хрыстовага Уваскрэсення - Вялікаднем. Вялікі пост - самы строгі і доўгі са шматдзённых пастоў праваслаўнай царквы. Ён доўжыцца сем тыдняў і складаецца з уласна саракадзённага посту (Чатырыдзесятніцы), які ўвасабляе саракадзённы пост Ісуса Хрыста ў пустыні, і посту Страснога тыдня. У гэтым годзе Вялікі пост працягнецца з 18 сакавіка па 4 мая.
У Дзень Канстытуцыі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 23 юнакам і дзяўчатам Магілёўшчыны, якім споўнілася 14 гадоў. У іх ліку - выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, актывісты дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.
У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года – 2023». На цырымоніі названы пераможцы ў намінацыях «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная грамадзянская пазіцыя», «Сэрца аддаю людзям», «Матчына слава», «Гаспадыня вёскі», «Духоўнасць і культура» і «Не старэюць душой ветэраны». Пераможца ў намінацыі «Актыўная грамадзянская пазіцыя» - Кацярына Музычэнка, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.