Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння асабісты прыём грамадзян. Звароты жыхароў рэгіёну датычыліся добраўпарадкавання тэрыторыі, рамонту дамоў і будаўніцтва каналізацыі.
В Беларуси с 1 октября денежные нормы расходов на питание увеличиваются на 5% для обучающихся общеобразовательных школ, дошкольных и иных учреждений образования, сообщает пресс-служба Министерства образования.
Змяненні ў падыходах да налічэння і пераразліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі ўступаюць у сілу з 1 кастрычніка. Яны прадугледжаны пастановай Савета Міністраў нумар 465 ад 27 жніўня 2025 года.
Новая імпартазамяшчальная вытворчасць ветэрынарных і медыцынскіх лекавых сродкаў будзе арганізавана на базе ААТ «БелВітуніфарм». Гэта прадугледжана ўказам нумар 346 «Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта», які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Пошукавы клуб «Вікру» завяршыў вахту памяці ў Слаўгарадскім раёне. Паднялі астанкі 29-ці байцоў, якія вызвалялі Беларусь у 1943 годзе. І ўжо эксперты змаглі прачытаць яшчэ адно імя байца, які па ўсіх дакументах лічыцца знікшым без вестак. Гэта лейтэнант Эйдус Аляксандр Якаўлевіч, ураджэнец Віцебска, 1919 года нараджэння. Цяпер пошукавікі шукаюць яго сваякоў.