Архіў навін

Дэлегацыя з правінцыі Шэньсі Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з выканаўчым віцэ-старшынём Асацыяцыі кітайскіх прадпрымальнікаў правінцыі Шэньсі Чжэн Чжывэем наведвае Магілёўскую вобласць з рабочым візітам. Сёння з дэлегацыяй сустрэўся старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Варапаеў. Бакі абмеркавалі праграму рабочай паездкі і перайшлі да ўзгаднення канкрэтных крокаў, неабходных для ўстанаўлення супрацоўніцтва.
У Беларусі плануецца стварыць адзіную сістэму аплаты праезду, якая будзе дзейнічаць як у Мінску, гэтак і ў рэгіёнах. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню аўтамабіліста і дарожніка, начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Андрэй Гладкі.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 25 кастрычніка можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Бушлекаў Ігар Валер'евіч - першы намеснік старшыні гарвыканкама);
У Магілёўскім аблвыканкаме працягваецца цыкл гутарак па арганізацыі ідэалагічнай работы з намеснікамі кіраўнікоў, якія выбудоўваюць працэсы ідэалагічнай работы ў арганізацыях з колькасцю работнікаў ад 600 чалавек і вышэй, а таксама ва ўстановах адукацыі, дзе вучацца больш за 1 тыс. чалавек.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Даручэнне аб падрыхтоўцы гэтага законапраекта кіраўнік дзяржавы даў па выніках праведзенай раней маштабнай рэвізіі заканадаўства. Работа над дакументам вялася практычна год. Ключавыя навацыі законапраекта накіраваны на забеспячэнне кампактнасці і якасці заканадаўства.
У выставачнай зале Музея Гісторыі Магілёва можна ўбачыць работы вядомага скульптара і нашага земляка - Уладзіміра Конанава. Выстаўка прысвечана 50-годдзю творчай дзейнасці мастака і называецца «Замалёўкі жыцця».
У праваслаўных вернікаў такімі цэнтрамі названы Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр і Спаса-Ефрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку. У каталікоў — Касцёл Будслаўскай іконы Божай Маці. У мусульман - Іўеўская мячэць. Мэта стварэння духоўных цэнтраў - далейшае аб'яднанне жыхароў шматнацыянальнай Беларусі.
Больш за 46 тысяч дзяцей выхоўваюцца ў сем'ях супрацоўнікаў Міністэрства унутраных спраў Беларусі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк падчас рэспубліканскай акцыі «Сям'я! Служым разам!». Яе фінал прайшоў у Магілёве.