Архіў навін
В сельском хозяйстве резервы огромные. Об этом заявил глава Администрации Президента, уполномоченный представитель главы государства в Могилевской области Дмитрий Крутой во время областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкi-2025» в Кричеве.
Хлебаробы Магілёўшчыны паказалі, што могуць дабівацца высокага выніку. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» у Крычаве.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2025» у Крычаве. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі вельмі шмат увагі ўдзяляецца сістэме аховы здароўя. Аб гэтым заявіў у час адкрыцця новай паліклінікі ў Крычаве кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці Дзмітрый Крутой.
Сталіцай фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» у Магілёўскай вобласці сёлета стаў Крычаў. Галоўная сцэнічная пляцоўка разгарнулася на плошчы насупраць будынка райвыканкама, тут жа шумяць песнямі і скокамі падворка, якія прадстаўляюць кожны раён, а па ўсёй вуліцы Савецкай расцягнуліся гандлёвыя рады, інтэрактыўныя пляцоўкі, горад майстроў.
У ААТ «Любінічы-Агра» Шклоўскага раёна поўным ходам ідзе ўборка цукровых буракоў. Пад культуру ў гаспадарцы адведзена 450 га. На сёння ўбрана каля 40 працэнтаў пры ўраджайнасці звыш 600 ц/га.
Сталіца галоўнага свята хлебаробаў Магілёўскай вобласці сёлета - горад Крычаў. Ушаноўваць працаўнікоў вёскі і святкаваць заканчэнне жніва - добрая беларуская традыцыя. Дарэчы, аналагаў такому маштабнаму святкаванню няма на ўсёй постсавецкай прасторы. І, вядома, Дажынкі-гэта заўсёды абнаўленне горада, які іх прымае. Можна сказаць, новы этап у ягоным жыцці і жыцці мясцовых жыхароў. Свайго роду -маштабны падарунак за працу на працягу ўсяго аграрнага года.
Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» у Магілёўскай вобласці пройдзе сёння, 4 кастрычніка, у Крычаве.
Удзельнікі міжнароднага маладзёжнага праекта «Мы - верныя нашчадкі Айчыны» прыбылі на Быхаўшчыну. Так, маладзёжная дэлегацыя Бранскай вобласці пабывала на мемарыяле воінскай славы «Лудчыцкая вышыня». Гэты мемарыял - сімвал мужнасці і стойкасці, месца, дзе кожны камень нагадвае аб подзвігу салдат, якія абаранялі нашу Радзіму.
Переводчик