Архіў навін

У восеньскі перыяд традыцыйна адбываецца рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Сітуацыя заканамерная і адбываецца штогод, у тым ліку і ў сувязі з вяртаннем школьнікаў, студэнтаў у арганізаваныя калектывы, з заканчэннем масавай адпускной кампаніі. Вялікую ролю ў прафілактыцы вірусных інфекцый, у прыватнасці грыпу і ковіда, адыгрывае вакцынацыя. Гэта найболей эфектыўны і навукова-абгрунтаваны метад прафілактыкі. Найбольш аптымальны перыяд для дадзеных прышчэпак - кастрычнік-лістапад.
У Слаўгарадзе з'явіцца сучасны басейн, зараз ідзе яго добраўпарадкаванне. Пра гэта паведаміў дырэктар Цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы Слаўгарадскага раёна Павел Зарэцкі.
Рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна 11 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Беларуская зборная каманда па боксе, якая выступала на мультыспартыўным спаборніцтве III Гульні краін СНД, заваявала 5 медалёў прэстыжных спаборніцтваў. Пра гэта паведамляецца на сайце Беларускай федэрацыі бокса. У ліку пераможцаў - прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.
Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання па 14 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання 2026 года пройдзе ў Беларусі з кастрычніка па снежань. Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў.