Архіў навін
Прафарыентацыйная ваенна-патрыятычная акцыя «Гатовы Радзіме служыць!» прайшла ў Магілёве. З перспектывамі атрымання профільнай адукацыі і разнастайнасцю ваенных спецыяльнасцей пазнаёміліся больш як 550 хлопчыкаў і дзяўчынак.
У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова прайшло літаратурна-музычнае мерапрыемства «Бацька. Імя па бацьку. Айчына», прысвечаная Дню бацькі. На творчую сустрэчу са студэнтамі прыйшлі члены Магілёўскага абласнога аддзялення «Саюза пісьменнікаў Беларусі» Аляксандр Казека, Уладзімір Ясеў, Алена Любчанка і артыст беларускай эстрады Павел Любчанка.
Сцэна Магілёўскага абласнога тэатра лялек прыняла трупу Брэсцкага абласнога тэатра лялек. Гэтая сустрэча - не проста спектаклі для гледача, а сапраўдны культурны абмен паміж двума творчымі калектывамі.
У трохпавярховым будынку размясціліся ўсе неабходныя для функцыянавання дашкольнай установы памяшканні - харчаблок, медпункт, пральня, службова-бытавыя памяшканні. Маляняты ўмацоўваюць здароўе ў гімнастычнай зале і зале лячэбнай фізкультуры, займаюцца ў камп'ютэрнай і музычна-танцавальнай залах, могуць спасцігаць асновы робататэхнікі і вывучаць асновы бяспекі жыццядзейнасці ў спецыяльна абсталяваных класах. Таксама ва ўстанове адукацыі ёсць басейн.
Заключны этап універсітэцкіх алімпіяд пройдзе ў рэгіянальных ВНУ 21 і 22 лютага 2026 года. Пра гэта паведаміла кансультантка ўпраўлення вышэйшай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Наталля Жытнікава.
Переводчик