Архіў навін

Сюзана Валадзько стала чэмпіёнкай Еўропы па цяжкай атлетыцы 2026 года ў катэгорыі да 69 кілаграмаў. Турнір праходзіць у грузінскім Батумі. Беларуская спартсменка ў суме пакарыла ў двух практыкаваннях 237 (108+129) кілаграмаў, што дало магчымасць ёй узняцца на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару. Тройку прызёраў дапоўнілі расіянка Зарына Гусалава (232 кг) і немка Ліза Швайцэр (231 кг).
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з дэлегацыяй Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан на чале са старшынёй Сагдыйскай вобласці Раджабам Ахмадзодай. Візіт дэлегацыі, якая ўключае каля пяці дзясяткаў чалавек з ліку прадстаўнікоў улады і буйнога бізнесу, стаў важным этапам у рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі. У цэнтры ўвагі былі звароты жыхароў Магілёва і Магілёўскага раёна.