Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка падпісаў указ № 138 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2021–2025 гады і 2025 год». Пра гэта паведамілі ў пресс–службе кіраўніка дзяржавы. Указам вызначаны пераможцы спаборніцтваў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сферы сацыяльна–эканамічнага развіцця. Па выніках работы ў 2021–2025 гадах пераможцамі сталі Брэсцкая, Мінская і Магілёўская вобласці.
Урад пералічыў стаўкі ўтылізацыйнага збору. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер–міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс–службе ўрада.
Парк атракцыёнаў на праспекце Пушкіна ў Магілёве плануе паўнацэнна пачаць працу з 1 мая. Пра гэта распавёў дырэктар ААТ «Магілёўатракцыёны» Юрый Мышэйка.
Вынікі працы асобных прадпрыемстваў прамысловага комплексу Магілёўшчыны разгледзелі сёння на паседжанні аблвыканкама.
Пры Беларуска–Расійскім універсітэце 25 гадоў дзейнічае валанцёрскі рух «Ад сэрца да сэрца». Студэнты цесна працуюць з таварыствам Чырвонага Крыжа. На днях яны сумесна рэалізавалі міні–ініцыятыву «Дзеці дажджу». Рабят, якія наведваюць абласны цэнтр карэкцыйна–развіваючага навучання і рэабілітацыі, запрасілі на свята ў тэатр лялек.