Архіў навін
Рост экспарту на 80 працэнтаў, значная прыбаўка ў сельгасвытворчасці і рэалізацыя амбіцыйных інвестпраектаў: Горацкі раён Магілёўскай вобласці па выніках работы за 2025 год занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Аб ключавых фактарах поспеху рэгіёну, якія сталі асновай для высокай дзяржаўнай ацэнкі, расказала старшыня Горацкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Кавалёва.
Сёння на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску адкрылі абноўленую Рэспубліканскую дошку Гонару.
Бялыніцкі СВК «Калгас «Радзіма» шосты раз занясуць на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сацыяльна–эканамічным развіцці. Раней на такім высокім узроўні ён адзначаўся ў 2016, 2017, 2020, 2022 і 2024 гадах.
Выбудаваная ў СВК мадэль гаспадарання працуе зладжана і эфектыўна, што адбіваецца на эканоміцы і даходах людзей, адзначае галоўны бухгалтар прадпрыемства Людміла Малашчанка:
На пашыраным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта 28 красавіка абмеркавалі пытанні рэзультатыўнасці прынятых мер па прадухіленню супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, іх дзяржаўнай абароне. Удзел у ім у фармаце відэаканферэнцыі прынялі члены абласной і тэрытарыяльных камісій па справах непаўналетніх, у канферэнц–зале – намеснікі старшыняў гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, кіраўнікоў адміністрацый раёнаў у гарадах Бабруйску і Магілёве.
У Беларусі 30 красавіка стартуе рэспубліканская патрыятычная акцыя для школьнікаў і моладзі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем». Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.
У цэнтры праінфармавалі:
У Магілёўскай вобласці паспяхова працуе беларуска–расійскі праект, які даказаў: мы можам самі забяспечваць сябе высакакласнымі будматэрыяламі. Дзякуючы інвестыцыям з расейскага боку, невялікі завод у Чавусах даў працу людзям, а будаўнічаму рынку – прадукцыю, у тым ліку імпартазамяшчальную – для важных аб'ектаў краіны.
Інтэлектуальны квіз «Шлях да Перамогі» пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі напярэдадні Дня Перамогі. Пра гэта паведаміў першы сакратар ЦК БРСМ Уладзімір Паўлоўскі.
Першыя ўдзельнікі паўфінальнай стадыі вызначыліся ў мужчынскім чэмпіянаце Беларусі па баскетболе.
Баскетбалісты «МІНСКА» пасля буйной хатняй вікторыі над «Гродна–93–ГрГу» (100:60) і на выездзе не адчулі сур'ёзных праблем, перамогшы з вынікам 74:42. У паўфінале сапернікам мінчан будзе магілёўскі «Барысфен», які двойчы перайграў выхаванцаў РЦАП–СДЮШАР – 81:72 (дома) і 105:76 (у гасцях).
Переводчик