Архіў навін

Узровень ахопу дзяцей дашкольнымі ўстановамі ў Беларусі – адна з самых высокіх сярод краін СНД. У нас забяспечаны поўны ахоп дзяцей пяцігадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы. У Магілёўскай вобласці працуе амаль тры сотні ўстаноў дашкольнай адукацыі, якія наведваюць больш за 33,5 тысячы дзетак. І ўсё больш бацькоў вырашаюць аддаваць сваіх малышоў у дзіцячыя калектывы крыху раней, каб выйсці на працу. Для гэтага ў Беларусі павялічваецца колькасць груп для малых ранняга ўзросту.
Праваахоўнікі Кастрычніцкага РАУС Магілёва сумесна з адміністрацыяй раёна арганізавалі для школьнікаў спартыўнае спаборніцтва «Стоп – наркотыкі!».
Установы аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў красавіку–маі 2026 года будуць працаваць па змененым графіку, паведамляе прэс–служба Міністэрства аховы здароўя. Амбулаторыі, паліклінікі, а таксама паліклінічныя аддзяленні бальніц і РНПЦ, арганізацыі службы крыві, санэпідэмарганізацыі, аптэкі, арганізацыі медтэхнікі і арганізацыі асаблівага тыпу 20 красавіка будуць працаваць па графіку суботняга дня, 21 красавіка і 1 мая – па графіку святочнага дня, 25 красавіка – па графіку рабочага дня, 9 мая – дзяржаўнага свята.
У Быхаве працягваюцца работы па добраўпарадкаванні, пільную ўвагу ў раёне надаюць стану дарог. Маштабны рамонт вуліцы Савецкай распачалі яшчэ ў верасні 2025 года. Як прасоўваюцца працы, глядзіце ў сюжэце. ТРК «Магілёў»
Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы правялі суботнік у падшэфнай гаспадарцы Міністэрства ўнутраных спраў КСУП «Сялецкае» і перадалі аграрыям новую тэхніку для веснавых палявых работ. Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні аховы.
Каля 4 тыс. балельшчыкаў сабралася на трыбунах стадыёна «Спартак» у Магілёве 5 красавіка. Адкрыццё футбольнага сезона стартавала матчам «Днепр–Магілёў» – «Славія–Мазыр».
У Беларусі з 4 красавіка павялічыўся памер сутачных. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Згодна з змяненнямі ў Палажэнні аб службовых камандзіроўках, якое ўступае ў сілу з 4 красавіка, сутачныя ўстаноўлены ў памеры 13 рублёў для работнікаў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэтыя змяненні ўнесены пастановай урада ад 19 сакавіка 2026 года №176.