Архіў навін

Як дзейнічаць, калі ёсць неабходнасць прайсці дыспансэрызацыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Работніку неабходна ўзгадніць з наймальнікам правядзенне дыспансерызацыі на пэўную каляндарную дату (даты). На падставе пісьмовай заявы работніка наймальнік выдае загад аб вызваленні яго ад працы для праходжання дыспансерызацыі. Па выніках праходжання дыспансерызацыі работнік прадстаўляе наймальніку выпіску з медыцынскіх дакументаў у выпадку, калі такі абавязак вызначаны ў лакальных прававых актах.
Пачынаюцца перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па ТБ і радыё.
У навагоднім звароце кіраўнік дзяржавы аб'явіў аб пачатку пяцігодкі якасці, якая стартуе з Года добраўпарадкавання краіны. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Канстанцін Сіроцін зазначае, што асноўны ўпор будзе зроблены на рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў па паляпшэнні жыццёвых умоў насельніцтва і стварэнні камфортнага гарадскога і сельскага асяроддзя.
Абласное дабрачыннае свята для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, сірот і выхаванцаў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшло ў Магілёве. Для 600 хлопчыкаў і дзяўчынак было падрыхтавана навагодняе прадстаўленне ля ёлкі, захапляльны спектакль і салодкія падарункі.
Адзін з самых любімых тэатраў магіляўчан, Пермскі тэатр «Ля моста» падрыхтаваў гледачам сапраўдны падарунак. На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 18 і 19 лютага пакажуць спектаклі «Сабачае сэрца» і «Ідыёт».
Выбары ў Беларусі - гэта сур'ёзнае мерапрыемства, а не шоу. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 3 студзеня ў час сустрэчы з даверанымі асобамі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў першы рабочы дзень новага года правёў сустрэчу з кіраўнікамі рэгіёнаў - старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Галоўная тэма - прэзідэнцкія выбары, якія ўвайшлі ў найбольш актыўную фазу. Непасрэдна перад гэтай нарадай Прэзідэнт сустрэўся са сваімі даверанымі асобамі. І нагода для гэтых мерапрыемстваў зусім не ў тым, што кіраўнік дзяржавы мае намер цалкам акунуцца ў агітацыю і падрыхтоўку да выбараў. Зусім наадварот - наперадзе яшчэ некалькі традыцыйных для пачатку года святочных падзей, а потым чакаецца візіт у Кітай.
Найбольш буйным праектам 2024 года ў РУП «Магілёўэнерга» стаў увод у эксплуатацыю падстанцыі 110/10/10кВ «Саломінка», якая адкрыла магчымасць выкарыстання электраэнергіі для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы ў аднайменным раёне шматпавярховай жылой забудовы Магілёва. Навіной з часопісам «Эканоміка Беларусі» падзяліўся генеральны дырэктар РУП «Магілёўэнерга» Канстанцін Пуціла.
Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць», прысвечаным дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», расказала, як сарафаннае радыё дапамагае сацыяльным установам набываць верных сяброў і партнёраў.
З 1 студзеня з уступленнем у сілу ўказа кіраўніка дзяржавы нумар 429 у бюджэтнікаў з'явілася рэальная магчымасць істотнага павелічэння заработнай платы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Дакументам прадугледжана магчымасць устанаўліваць работнікам бюджэтных арганізацый індывідуальныя даплаты за выкананне дадатковых працоўных абавязкаў (з іх згоды) па аптымізаваных пасадах.
У Беларусі з 1 студзеня пашырыліся магчымасці для датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У ведамстве зазначылі, што кіраўнік дзяржавы прадоўжыў тэрмін дзеяння праграмы сямейнага капіталу яшчэ на 5 гадоў: з 1 студзеня 2025 года па 31 снежня 2029 года. З новага года для будаўніцтва жылля ў шматкватэрных дамах не спатрэбіцца накіраванне ад мясцовых органаў улады, што раней было абавязковай умовай.
Стартуе прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэміі ўрада за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі. Прэмія прысуджаецца грамадзянам або калектыву суіскальнікаў у колькасці не больш за шэсць чалавек за дасягненне вынікаў, якія аказалі істотны ўплыў на павышэнне канкурэнтаздольнасці вытворчасці і (або) эфектыўнасці эканамічнай дзейнасці, садзейнічалі росту якасці жыцця насельніцтва.
З 1 студзеня ў Беларусі знята абмежаванне на памер пенсій працоўных пенсіянераў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі стартаваў агітацыйны этап выбарчай кампаніі. Перадвыбарная агітацыя пройдзе з 1 да 25 студзеня 2025 года. Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прадставяць выбаршчыкам свае перадвыбарчыя праграмы.
Першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім навагоднім звароце да беларускага народа.
Пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама адбылося 31 студзеня ў Палацы культуры вобласці. У мерапрыемстве, прысвечаным падвядзенню вынікаў за мінулы год і абмеркаванню планаў на сёлетні, прынялі ўдзел міністр інфармацыі Уладзімір Перцоў, начальнік галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Таццяна Шэндзік, намеснік старшыні Магаблвыканкама Валерый Малашка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.
Прыёмная кампанія ў Магілёўскім інстытуце МУС заўсёды вызначаецца раннім стартам, высокай канкурэнцыяй і сур'ёзным адборам будучых курсантаў. Такой думкай падзяліўся начальнік Магілёўскага інстытута МУС Раман Раманчук.
Вынікі працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, дзяржаўных органаў і ўстаноў, якія ўваходзяць у сістэму камітэта за мінулы год і задачы на бягучы абмеркавалі падчас абласной калегіі. У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік міністра па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марына Арцёменка, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. Так, 3 лютага Вы можаце звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Якубенка Анатоль Сяргеевіч - намеснік старшыні гарвыканкама); Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва - 8 (0222) 72-31-38 (Дуплеўскі Яўген Іванавіч - намеснік кіраўніка адміністрацыі);
У Магілёўскай вобласці гатова праектна-каштарысная дакументацыя для 7-мі буйных спартыўных аб'ектаў. На некаторых з іх пачаты ўжо работы. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на нядаўняй сустрэчы з актывам сказаў, што ганарыцца поспехамі нашых атлетаў, і што гэтыя поспехі былі б немагчымыя без умацавання і ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўнай галіны. Як мяняе жыццё жыхароў гарадоў і раёнаў сучасныя спартыўныя збудаванні - на прыкладзе Шклоўскага лядовага палаца.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці - у ліку спецыялістаў, якім прадастаўлены гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2024 год. Гэта стымулюючая выплата. Яна прадастаўляецца на конкурснай аснове тэрмінам на адзін год для развіцця нейкай галіны і рэалізацыі важнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Мая Айчына» для V-VII класаў зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі №326 ад 23 кастрычніка 2023 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Вучэбная праграма разлічана на 105 гадзін (па 35 гадзін у кожным класе) і прызначана для работы з навучэнцамі V-VII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
У Магілёве падвялі вынікі 12-га абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы».
Абяцанне старанна вучыцца, выхоўваць у сабе мужнасць, высакароднасць і годнасць, імкнуцца стаць дастойнымі грамадзянамі Беларусі далі навучэнцы магілёўскай сярэдняй школы № 21. Клятву рабяты прынеслі падчас цырымоніі пасвячэння ў спецыялісты мытнага класа.
Вынікі дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама за 2023 год падвялі 25 студзеня на пасяджэнні калегіі з удзелам міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі і намесніка старшыні аблвыканкама Валерыя Малашкі.
Абсталяванне для яго пастаўлена ў рамках праекта Белінвестбанка «Здароўе ў кожны рэгіён» У цэнтральнай раённай бальніцы Шклова адкрыўся эндаскапічны кабінет. Ён абсталяваны дыягнастычным комплексам Sonoscape HD-500 кітайскай вытворчасці. З закупкай апарата дапамог Белінвестбанк у рамках праекта «Здароўе ў кожны рэгіён».
На абноўленай сцэне лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» – Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Хоцімскі раён прэзентаваў свой культурны патэнцыял, творчыя калектывы, а таксама ўнікальныя работы майстроў. Фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная», які стартаваў у 2022 годзе, працягвае сваё шэсце: кожны раён Магілёўскай вобласці па чарзе прадстаўляе свае культурныя разынкі.
У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі рэалізацыі грамадскай патрыятычнай ініцыятывы «Справа кожнага», расказаў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
Важныя крокі да рэабілітацыі робяць выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў Слаўгарадзе. Дзякуючы падтрымцы дэпутатаў і дабрачынцаў ва ўстанове арганізавалі сэнсарна-дынамічную залу для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Месяц заняткаў - а педагогі ўжо ацанілі эфект ад новага пакоя.
Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама падвялі вынікі працы за 2023 год. Па словах начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Ігара Шчарбачэні, прынятыя праваахоўнікамі меры забяспечылі падтрыманне грамадскага парадку і бяспекі ў рэгіёне. Так, скараціліся колькасць і ўдзельная вага злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах, раней судзімымі, у стане алкагольнага ап'янення. Менш крымінальных дзеянняў учынена непаўналетнімі. Падазроныя ўстаноўлены па ўсіх учыненых у 2023 годзе наўмысных забойствах і замахах на іх, прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў і разбойных нападах.