Архіў навін

Званне «Ганаровы грамадзянін Клімавіцкага раёна» прысвоена Івану Кажамяку. Так землякі ацанілі яго ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Напярэдадні Новага года за кандыдатуру цяперашняга начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці аднагалосна прагаласавалі дэпутаты раённага Савета.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
1 студзеня 2019 года спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове адбывалася ў надзвычай складаных геапалітычных умовах: развязанай Першай сусветнай вайны, Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.
ААТ «Магілёўхімвалакно» ўвяло ў эксплуатацыю вытворчасць па выпуску поліэфірнага валакна спосабам прамога фармавання. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыняў удзел намеснік прэм’ер-міністра Ігар Ляшэнка.
Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона – 2017/2018 пройдзе ў Магілёве. Такое рашэнне прыняў выканаўчы камітэт АБФФ. Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны будзе сыграны 19 мая на стадыёне «Спартак». Арэна ўмяшчае 7350 гледачоў. Адзначым, што Магілёў пакуль застаецца адзіным абласным горадам, у якім раней не праводзіўся фінальны матч Кубка Беларусі: у 2017 годзе яго прымаў Гродна, у 2016-м – Брэст, у 2015-м – Гомель. Барацьбу за гэты трафей працягваюць БАТЭ, «Шахцёр», брэсцкае «Дынама», «Нёман», «Слуцк», «Днепр», «Іслач» і «Крумкачы».
Ордэн Славы III ступені праз 73 гады пасля вайны вярнуўся ў сям’ю Кузьмы Куксянкова.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі аб’явіў спіс каманды на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхане. Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел 28 атлетаў, з іх пяць – гэта прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.
Фінал рэгіянальнага конкурсу «Педагог дадатковай адукацыі» сярод спецыялістаў устаноў дададукацыі дзяцей і моладзі адбудзецца 25 студзеня ў Магілёве на базе Абласнога цэнтра творчасці. Удзельнікамі спаборніцтва стануць 16 канкурсантаў, якія прайшлі ў лістападзе-снежні 2017 года.
Будынак Свята-Пакроўскай царквы ў Магілёве завершаць у 2019 годзе. Ходам рэалізацыі праекта падзяліўся на планёрцы Магілёўскага гарвыканкама прадстаўнік генпадрадчыка храма. Сёння на аб’екце ідуць будаўнічыя працы. Для таго каб завяршыць яго ўзвядзенне, ёсць у поўным аб’ёме будаўнічы матэрыял і фінансаванне. Наступны этап – аздобныя працы будынка храма. Званіца, а таксама дапаможныя будынкі будуць узведзены пазней.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 студзеня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны тэме харчовай бяспекі як частцы нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і ключавой умове ўстойлівага развіцця дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася першая прэс-канферэнцыя, прысвечаная ХIII Міжнароднаму маладзёжнаму тэатральнаму форуму «M.@rt.кантакт».