Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў наладзіць экспарт ахоўных масак пасля насычэння нацыянальнага рынку. Адпаведныя задачы кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання ў Бабруйску прадпрыемства «Славянка».
Каб задаволіць попыт абітурыентаў на рэпетыцыйнае тэставанне і каб пры гэтым у пунктаў іх правядзення была магчымасць аператыўна рэагаваць на сітуацыю і забяспечыць усе неабходныя рэкамендацыі, трэці этап рэпетыцыйнага тэставання падоўжаны амаль на месяц (па 24 мая ўключна). Пра гэта паведамляе афіцыйны Telegram-канал Міністэрства адукацыі.
У сувязі з пажаранебяспечным становішчам у экасістэмах, а таксама напярэдадні велікодных і радаўнічных працяглых выхадных дзён Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС правяло аўтапрабег «101 кіламетр бяспекі», у якім прынялі ўдзел аўтаклубы «6 рэгіён» і «Аўтамагілёў», а таксама іншыя неабыякавыя да пытанняў бяспекі і экалогіі аўтаўладальнікі. «Галоўная мэта мерапрыемства – нестандартным і крэатыўным спосабам прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы выпальвання сухой расліннасці», – патлумачыла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарощых.
Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў правяло зарыбленне Чыгірынскага вадасховішча (Быхаўскі і Кіраўскі раёны). Сюды пасялілі 300 кг белага амура (каля 2-х тыс. асобнікаў) і 2700 кг карпа (каля 14 тыс.). Зарыбленне вадаёма ажыццяўлялася за кошт сродкаў, атрыманых ад выплаты членскіх узносаў рыбаловаў-аматараў – членаў РДГА «БТПР», як паведамляецца на сайце арганізацыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Бабруйск звярнуў увагу на неабходнасць выканання тэрмінаў пасяўной кампаніі.
Некаторыя беларускія ўніверсітэты на час адмовіліся ад правядзення паточных лекцый. Студэнты правяраюць веды на дыстанцыйным навучанні. Як сёння вучацца і жывуць студэнты МДУ імя А. А. Куляшова? Заняткі ва ўніверсітэце праходзяць у звычайным рэжыме, але расклад крыху скарэктавалі. Напрыклад, на час адмовіліся ад паточных лекцый, пачатак заняткаў перанеслі на 9.50 раніцы. Дзейнічае строгі прапускны рэжым: на ўваходзе студэнтаў і выкладчыкаў чакае абавязковая апрацоўка рук.
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў ДЛГУ «Клічаўскі лясгас» і яшчэ 5 лясгасах рэспублікі будуюцца сучасныя пелетныя заводы. Іх увод у эксплуатацыю дазволіць шмат у чым вырашыць праблему перапрацоўкі значных аб’ёмаў адходаў лесанарыхтоўкі і лесапілавання, якія ўтвараюцца на прадпрыемствах Беларусі, у высокаліквідную экспартаарыентаваную прадукцыю, бо сусветны рынак спажывання паліўных пелет, паводле ацэнак экспертаў, штогод прырастае на трэць, як расказаў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Юрый Фралоў.
Падатковыя інспекцыі Магілёўскай вобласці ў I квартале 2020 года выявілі 26 грамадзян, якія аказвалі паслугі па перавозцы пасажыраў аўтамабілямі-таксі без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці суб’ектаў гаспадарання. З іх 7 чалавек займаліся гэтай дзейнасцю з выкарыстаннем мабільнага сэрвісу заказу таксі «Максім», як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Кожнаму парушальніку прад’явілі да выплаты адзіны падатак (агульная сума склала Br3,8 тыс.). Звесткі аб усіх унеслі ў базу «Незарэгістраваная прадпрымальніцкая дзейнасць».
У быхаўскай гаспадарцы «Абідавічы» работнікі спраўна ходзяць на працу. Надоі і прывагі – усё па плане. Вяскоўцы кажуць, што год абяцае быць сытным. Каб быць з малаком, Магілёўская вобласць павялічыла сяўбу кукурузы на збожжа ў тры разы. Грэчкі хопіць, каб пракарміць не толькі Магілёўшчыну, але і падзяліцца з суседзямі. ТРК «Магілёў»
Новы моладзевы праект «Далучайся!»стартуе ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў. Паводле слоў арганізатараў, праект уключае адукацыйныя, трэнінгавыя і даследчыя блокі: курсы «Асновы права і правы чалавека» і «Дэбаты і асновы крытычнага мыслення»; навучанне ў Акадэміі крэатыўнай моладзі CreatiWe; тыдзень моладзі MogilevYouthWeek; форум моладзі Youth BarCamp.
На сённяшні дзень сітуацыя з каронавіруснай інфекцыяйу Магілёўскай вобласці застаецца стабільнай. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Футбольныя каманды Магілёўскай вобласці пачалі новы сезон у другой лізе чэмпіянату Беларусі з перамогі. Клуб «Горкі» дома памерыўся сіламі са «Жлобінам» і адолеў саперніка –3:1. У складзе гаспадароў забівалі Яўген Шапавалаў, Станіслаў Булах і Павел Купцоў. На апошніх хвілінах сустрэчы зламаць супраціўленне свайго апанента змог і клуб «Асіповічы». Калектыў з берагоў Свіслачы ўзяў верх над Мінскім «Энергетыкам-БДАТУ» – 4:3. У асіпаўчан галы на рахунку Аляксандра Емяльянава, Уладзіслава Лапко, Уладзіслава Стасенкі і Ільі Сапліна.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 красавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёве 23 красавіка часова зменіцца рух аўтобусных маршрутаў №44 і №29. Пра гэта паведамілі ў аддзеле транспарту Магілёўскага гарвыканкама. З 10.00 да 16.00 аўтобусы №44 і №29 будуць курсіраваць па скарочаных маршрутах да прыпыначнага пункта «ААТ “Рамонтны завод”». У пасёлак Ямніцкі пусцяць дадатковы аўтобус № 29к «Пасёлак Ямніцкі –чыгуначны пераезд». Як растлумачылі суразмоўцы, змяненне маршруту звязана з правядзеннем Магілёўскай дыстанцыяй пуці рамонтна-пуцявых работ на чыгуначным пераездзе 163 км перагону Магілёў-2 –Буйнічы (па вул. Вішнявецкага).
Прадпрыемства «Омск Карбон Магілёў» атрымала комплексны прыродаахоўны дазвол, – праінфармавала адміністрацыя СЭЗ «Магілёў».
«Гэта ўсяго толькі вірус», – першая пераможца COVID-19 жыхарка Магілёўскай вобласці дала інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 4 “Магілёў”». Ірына расказала, што ў барацьбе з хваробай ёй вельмі дапамаглі падтрымка родных і прафесіяналізм дзеянні медыкаў. ТРК «Магілёў»
У межах святкавання 75-годдзя Перамогі РУП «Белпошта» правядзе акцыю. Пра гэта паведамляецца на сайце прадпрыемства. Жыхарам краіны, якія дасягнулі 75-ці гадовага ўзросту, уручаць наборы з 3-х паштовых картак віншавальнай тэматыкі з адбіткамі спецыяльнага штэмпеля, які замяняе марку. Таксама ў гонар урачыстай даты аднагодкі Перамогі змогуць бясплатна павіншаваць сваіх родных і сяброў з надыходзячым святам –9 мая! Атрымаць паштовыя наборы можна з 20 красавіка па 9 мая 2020 года, а бясплатна адправіць паштовыя карткі па тэрыторыі Беларусі – да 15 мая 2020 года.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што заражаных каранавірусам грамадзян варта размясціць у абласных бальніцах. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў падчас паездкі ў Смалявіцкі раён.
Захворванне COVID-19 павінна зніжацца ў найбліжэйшыя 3–4 тыдні, – заявіла намеснік міністра – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава ў інтэрв’ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ. «На працягу 2–3 тыдняў сітуацыя не скончыцца, мы будзем у эпідпрацэсе. Але хацела б адзначыць, што сітуацыя пад кантролем. Ёсць перадумовы меркаваць, што захворванне павінна зніжацца ў найбліжэйшыя 3–4 тыдні», – адзначыла Наталля Жукава.
Сталі вядомыя падрабязнасці падпісанага Прэзідэнтам Беларусі ўказа «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя». У адпаведнасці з дакументам, медыцынскім работнікам за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі, устаноўлена штомесячная надбаўка, памер якой дыферэнцаваны па арганізацыях (структурных падраздзяленнях) і катэгорыях работнікаў.
Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС прапануе навучэнцам правесці час з карысцю – навучыцца правілам бяспекі анлайн і заадно праверыць свае веды, а за добрыя вынікі нават атрымаць бонусы. Пра гэта расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Тэатральная вясна на «“Беларусь 4” Магілёў» і ў інтэрнэце працягваецца. Глядзіце спектаклі Магілёўскага абласнога тэатра лялек і Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Субота, 18 красавіка, 18.40 – «На дне». Нядзеля, 19 красавіка, 18.10 – «У маленькай сядзібе».
Паводле дадных на 17 красавіка ў Магілёўскай вобласці зарэгістравана 217 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў сёння міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік падчас анлайн-канферэнцыі.
Магілёўскі інстытут МУС прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Міліцыя ўрачам», арганізаванай па ініцыятыве супрацоўнікаў міліцыі, а таксама афіцэрскіх сходаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Пра гэта паведамляецца на сайце навучальнай установы.
У сувязі з пажаранебяспечным становішчам у экасістэмах, а таксама напярэдадні працяглых выхадных дзён абласное ўпраўленне МНС сумесна з абласным радыё «Радыё Магілёў» запускае праект-віктарыну «Вожык таксама хоча жыць!». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Галоўная мэта мерапрыемства – праз гумар і логіку дастукацца да кожнага і растлумачыць, чым небяспечныя пажары сухой расліннасці і да якіх трагічных наступстваў для прыроды і людзей яны могуць прывесці.
28 красавіка – рэлігійнае свята Радаўніца. У гэты і папярэднія яму дні жыхары Беларусі традыцыйна памінаюць памерлых сваякоў, наведваюць могілкі, праводзяць добраўпарадкаванне і ўборку месцаў пахаванняў. Згодна з нормамі заканадаўства краіны, на гэты час дазваляецца ўезд без пропускаў на тэрыторыі зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, з мэтай наведвання могілак.
У сувязі з правядзеннем упраўленнем «Дарсэрвіс» ААТ «ДСТ №3» работ па ўкладцы асфальтабетоннага пакрыцця па вул. Першамайскай (ад зав. Транспартнага да чыгуначнага пераезду) з 9.00 да 20.00 20–22 красавіка тралейбусны маршрут №4 будзе ажыццяўляць рух з канчатковага прыпыначнага пункта «Любуж» да чыгуначнага вакзала (і назад). Пра гэта паведамілі ў аддзеле энергетыкі і транспарту ўпраўлення эканомікі гарвыканкама. У вышэйуказаны перыяд будзе арганізаваны рух аўтобуса № 32к «Чыгуначны вакзал – Чыгуначны пераезд».
Урад часова адвязаў павышэнне зарплат ад росту прадукцыйнасці працы. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 16 красавіка 2020 года нумар 234 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
На працягу ўсёй сваёй гісторыі людзі перажывалі вайны, прыродныя і тэхнагенныя катаклізмы, пандэміі. Сёння мы змагаемся з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. І гэты ўдар трэба трымаць без панікі, псіхозу і інфармацыйных правакацый. Такое меркаванне выказаў галоўны ўрач Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера Сяргей Батоўскі.
Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Магілёўскай вобласці, якія арганізавалі пашыў ахоўных вырабаў у мэтах недапушчэння распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, адчуваюць патрэбу ў кадрах. Сёння імі заяўлена ў службу занятасці больш за 100 вакансій швачак, у тым ліку: ААТ «Магатэкс» (Магілёў) – 58 вакансій: тэл.(80222) 73 59 29; ЗАТ «Магілёўская швейная фабрыка “Вяснянка”» – 12 вакансій: тэл.(80222) 22 30 97; ААТ «Бабруйсктрыкатаж» – 20 вакансій: тэл.(80225) 70 88 35; ААТ «Славянка» (Бабруйск) – 20 вакансій: тэл.(80225) 70 79 75.