Архіў навін
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з вялікіх святаў–Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы.
Гэта свята ўстаноўлена ў памяць пра дзень, калі Дзеве Марыі з’явіўся пасланы Богам Архангел Гаўрыіл і абвясціў: «Не бойся, Марыя, бо ты здабыла міласць у Бога. Ты народзіш Сына і дасі імя яму Ісус. Ён будзе вялікі і назавецца Сынам Усявышняга, і Царству яго не будзе канца». Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень на Марыю сышоў Дух Святы і яна зачала Богадзіцяці Ісуса.
Працягваецца прыём заявак на XVІI Нацыянальны конкурс «Залатая Літара». Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца СМІ, зарэгістраваныя ў Беларусі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі СМІ па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі друкаванага сродку масавай інфармацыі, сеткавага выдання, інфармацыйнага агенцтва, у адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.
Парк атракцыёнаў у Магілёве плануе пачаць працу ўжо ў гэтым месяцы. Пра гэта паведаміў дырэктар ААТ «Магілёўатракцыёны» Юрый Мышэйка.
Зараз у парку ідуць падрыхтоўчыя работы да новага сезона: фарбуюць абсталяванне, прыводзяць у парадак прылеглую тэрыторыю. «Плануем прыняць першых наведвальнікаў ужо ў гэтым месяцы. Аднак многае будзе залежаць ад умоў надвор’я», – расказаў Юрый Мышэйка.
Магілёўская вобласць далучаецца да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Са слоў суразмоўцаў, да канца месяца валанцёры руху «Добрае сэрца» плануюць прывесці ў парадак рэлігійныя аб’екты рэгіёна.
Дрыбінскі раён далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Моладзь раёна дапамагла навесці парадак на тэрыторыі Свята-Праабражэнскай царквы, аб чым паведаміў першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Уладзімір Паўлоўскі.
Сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме адбылася сустрэча намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі і алімпійскай чэмпіёнкі Дзінары Алімбекавай.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю сумесна з іншымі зацікаўленымі запланавана вывучэнне стану аб’ектаў устаноў дашкольнай адукацыі.
У мэтах усебаковага вывучэння сітуацыі ў Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 12–13 красавіка будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам на тэму «Праблемы і недахопы пры ўтрыманні аб’ектаў дашкольнай адукацыі Магілёўскай вобласці».
Жыхары Магілёўскай вобласці актыўна запісваюцца і робяць супрацькавідныя прышчэпкі. Як адзначаюць у абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, звыш 7 тыс. чалавек у рэгіёне атрымалі першы кампанент прышчэпкі расійскай вытворчасці і больш за 3,5 тыс. прышчапілася кітайскай вакцынай.
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды амаль 40 прадстаўнікам розных сфер. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі.
Усіх, хто атрымаў высокую ўзнагароду, аб’ядноўвае высокі ўзровень майстэрства, уменне працаваць з поўнай самааддачай і, што самае галоўнае, дамагацца пастаўленых мэтаў, што падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Прамую тэлефонную лінію 10 красавіка правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 136 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Клічаўскім раёне пачалася рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Усакіна». Працы будуць праходзіць у два этапы. Пра гэта расказаў старшыня Клічаўскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Кніга.
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 17 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
«У гэтым годзе ў ходзе суботніка плануецца выканаць работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны», – гаворыцца ў паведамленні.
Фантаны ў Магілёве плануюць ўключыць да майскіх святаў. Пра гэта расказаў галоўны інжынер філіяла «Магілёўскі водаканал» УПКП ВКХ «Магілёўаблвадаканал» Андрэй Кротаў.
«Адкрыць традыцыйны сезон фантанаў плануем 1 мая, калі іншая дата не будзе ўстаноўлена гарадскім выканаўчым камітэтам. Цяпер ідуць прафілактычныя працы: рыхтуем помпавае абсталяванне, станцыі. Прыводзім у парадак знешні выгляд і асвятленне, калі ёсць такая неабходнасць, – адзначыў Андрэй Кротаў. – Пробнае запаўненне фантанаў яшчэ не праводзілася: пакуль не дазваляе надвор’е».
Прамую тэлефонную лінію 6 красавіка правядзе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
Расійская Федэрацыя для Магілёўскай вобласці была і застаецца ключавым знешнеэканамічным вектарам. Яе ўдзельная ў знешнегандлёвым абароце нашага рэгіёна складае 60%, у экспарце–62,1%. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
У Горацкім раёне працягваецца рэалізацыя праекта «Горкі–здаровы горад». Працоўныя калектывы рэгіёна адраджаюць папулярную ў савецкія часы вытворчую гімнастыку.
Фізічныя практыкаванні павышаюць працаздольнасць, паляпшаюць здароўе і папярэджваюць ператамленне. Для ўмацавання сардэчна-лёгачнай, косна-мышачнай сістэм, зніжэння рызыкі НІЗ і дэпрэсіі СААЗ рэкамендуе дарослым надаваць не менш за 150 хвілін у тыдзень заняткам аэробікай сярэдняй інтэнсіўнасці ці не менш за 75 хвілін–высокай інтэнсіўнасці.
Пераможцаў агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю рэгіёна па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2019 год ўшаноўвалі сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Рэгістрацыя на ЦТ пачынаецца 2 мая, заявы абітурыенты будуць адпраўляць па электроннай пошце. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе выкарыстоўваць замежную бязвыплатную дапамогу выключна на сацыяльныя мэты. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях паступлення і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі.
У Магілёве з пачатку года з’явілася 466 новых сем’яў. Гэта нават на дзве больш, чым за аналагічны перыяд (з 1 студзеня па 30 красавіка) 2019-га. Падобна на тое, што пандэмія ніяк не паўплывала на жаданне магілёўцаў уступаць у шлюб. Ці так гэта на самай справе, мы пацікавіліся ў начальніка аддзела ЗАГС Магілёўскага гарвыканкама Галіны Аношкі.
Пандэмія змяніла звыклы лад жыцця людзей. Рэжым самаізаляцыі зрабіў працу кур’ераў дастаўкі ежы самай запатрабаванай прафесіяй. Анлайн займаюцца спортам, ходзяць у музеі і нават святкуюць дні нараджэння.
Яшчэ месяц таму Аляксандр працаваў у Магілёве кіроўцам маршруткі. Эпідсітуацыя ўнесла свае карэктывы. Пасажырскі паток скараціўся, і гэта сур’ёзна ўдарыла па кашальку мужчыны. Працу прыйшлося мяняць у аператыўным рэжыме. Зараз Аляксандр працуе кур’ерам у буйной гандлёвай сетцы.
Своечасовае выяўленне і самаізаляцыі так званых кантактаў 1-га ўзроўню – адзін з найважнейшых крокаў стрымлівання распаўсюджвання віруса. І тут многае залежыць ад грамадзянскай свядомасці.
Вуліца Яраслаўская ў Магілёве – адзін з адрасоў, куды накіроўваецца мабільная група. Урач у спецыяльным касцюме – менавіта ён мае зносіны з людзьмі максімальна блізка. Медыкі разам з міліцыянерамі ажыццяўляюць кантроль штодня. Да адных заходзяць асабіста, іншым тэлефануюць. Але бывае, што дома нікога няма і на званкі не адказваюць. А гэта ўжо парушэнне ўмоў самаізаляцыі.
Штодзённае вымярэнне тэмпературы – сёння адзін з абавязковых складнікаў працы многіх прадпрыемстваў. А яшчэ апрацоўка рук антысептыкам, выкарыстанне маскі, бяспечная працоўная дыстанцыя, дэзынфекцыя вытворчых памяшканняў.
Такія меры засцярогі дазваляюць беларускім прадпрыемствам стабільна працаваць ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса. Пра недапушчальнасць прастою заводаў і фабрык і, як следства, спынення эканомікі не раз гаварыў Прэзідэнт. Наступствы такога кроку, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, могуць абярнуцца катастрофай, страшнейшай за саму пандэмію.
Каранавірус прымусіў многіх з нас перагледзець сістэму каштоўнасцяў. Мы сталі больш думаць аб навакольных і шанаваць тых, хто стаіць на варце нашага здароўя. Сёння мы адмаўляемся ад звыклага ладу жыцця, таму што разумеем: ад правільных паводзінаў залежаць здароўе і жыццё нашых блізкіх.
У I квартале 2020 года ў горадзе на Бярэзіне выяўлена 12 нелегальных таксістаў. Парушэнні зафіксавалі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па г. Бабруйску падчас правядзення аператыўных мерапрыемстваў, як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Па выніках праверак нелегалам прад’яўлены да выплаты адзіны падатак у агульнай суме Br1,4 тыс., вынесена 11 апавяшчэнняў-папярэджанняў аб адказнасці за ажыццяўленне дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі.
«Белтэлекам» прадаставіць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны 7–11 мая бясплатныя званкі па Беларусі. Акцыя праходзіць да Дня Перамогі.
Бясплатныя міжгароднія размовы прадастаўляюцца c 00.00 7 мая да 00.00 11 мая аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з хатніх тэлефонаў, абанентамі якіх з’яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб.
У Беларусі з 1 мая ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам ва ўзросце больш за 75 гадоў, сацыяльных пенсій, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 красавіка 2020 года нумар 39, паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны.
Так, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 мая па 31 ліпеня ў разліку на месяц складзе Br406,04 (з 1 лютага па 30 красавіка дзейнічаў адпаведны памер МСБ у памеры Br374,89).
У Беларусі з 1 мая вырасце сума дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 23 красавіка 2020 года нумар 38 БПМ з 1 мая ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br246,78. Ён павысіўся на 2,9 працэнта ў параўнанні з нарматывам, што дзейнічае з 1 лютага па 30 красавіка, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Переводчик