Архіў навін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 красавіка намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Віртуальную экскурсію па экспазіцыі «Магілёў эпохі Магдэбургскага права» падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў Музей гісторыі Магілёва. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 13 пажараў, 30 разоў ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці, 2 – на тушэнне лесу. Загінулі 3 чалавекі, як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Прызыўная кампанія на Магілёўшчыне праходзіць у звычайным рэжыме, аднак пры строгім захаванні супрацьэпідэміялагічных мер. Пра гэта расказаў ваенны камісар вобласці Аляксандр Гарошкін. Вясновы прызыў у Магілёўскай вобласці стартаваў два месяцы таму. Самы складаны этап кожнай такой кампаніі–медыцынскі агляд. Менавіта яго зараз праходзяць будучыя салдаты.
Бацькам будуць выдаваць даведку аб часовай непрацаздольнасці на час самаізаляцыі іх дзяцей, якія сталі кантактамі першага або другога ўзроўню ў сувязі з COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, каментуючы пастанову ведамства № 34 ад 9 красавіка 2020 года. Дакумент уносіць змены ў Інструкцыю аб парадку правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці, зацверджаную пастановай Міністэрства аховы здароўя № 104 ад 24 снежня 2014 года.
Рост колькасці інфіцыраваных COVID-19 у Беларусі–прагназаваная тэндэнцыя. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан. Алена Богдан пракаментавала дастаткова сур’ёзны рост колькасці інфіцыраваных. «Натуральна, гэта чакана, гэта прагназавана. І як бы нам ні хацелася, каб гэтага росту не было, усё роўна вопыт іншых краін паказвае, што тэмпы захворвання будуць павялічвацца», – канстатавала яна.
У аблвыканкаме сёння адбылася цырымонія ўшанавання пераможцаў штогадовага конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны». Сярод 15 узнагароджаных – кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, работнікі сацыяльнай сферы і тыя, хто дамогся высокіх вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.
У Беларусі прынята рашэнне аб новым падаўжэнні вясновых школьных канікул – да 18 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. «З улікам існуючай эпідэміялагічнай абстаноўкі, сезонным уздымам захворвання па вострых рэспіраторных вірусных інфекцыях, грыпе, іншых інфекцыях і неабходнасцю стабілізацыі абстаноўкі кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова Мінадукацыі і Міністэрства аховы здароўя аб працягу вясновых канікул ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да 18 красавіка»,– праінфармавалі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Магілёўшчыны звярнуліся да жыхароў вобласці, заклікаючы быць уважлівымі да свайго здароўя і здароўя блізкіх, а таксама быць адказным за свае паводзіны:
Больш за ўсё зваротаў грамадзян у 1-м квартале 2020 года ў Магілёўскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў датычылася пытанняў аплаты працы і спынення працоўных адносін. Пра гэта расказала галоўны прававы інспектар працы аб’яднання Іна Чабатарэўская. «З пачатку года з усіх раёнаў і абласнога цэнтра паступіла каля 150 пытанняў–138 вусных і 9 пісьмовых, – адзначыла спецыяліст. – У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года агульная колькасць зваротаў знізілася амаль на 18%».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка заслухаў даклад аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя супрацьдзейнічаць пагрозе распаўсюджвання каранавіруса. На нарадзе кіраўнік дзяржавы заклікаў надаць самую пільную ўвагу абароне здароўя медыкаў.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў трох раёнах нашай вобласці: Бабруйскім, Кіраўскім, Магілёўскім. Прычына – высокі клас пажарнай небяспекі. Стаіць сухое надвор’е, няма ападкаў, пажар узнікае ад самай маленькай іскры.
У вёсцы Боркі Кіраўскага раёна завяршаецца закладка парку. Ён стане адным з аб’ектаў мемарыяльнага комплексу памяці спаленых падчас вайны вёсак Магілёўскай вобласці.
«У гэтыя дні тысячы ўрачоў ратуюць сотні жыццяў. Сёння яны–героі нашага часу. Гэта сэрца сімвалізуе маю асабістую падзяку медыцынскім работнікам. Дзякуй Вам #за дапамогу», – з такім зваротам выступіў Андрэй Бабін, начальнік Бабруйскага гаррайаддзела МНС. Прыняць удзел у флэшмобе могуць усе жадаючыя. Для гэтага неабходна размясціць у сябе на старонцы ў сацыяльных сетках фатаграфію з лістком паперы, на якім будзе напісана #дзякуйза.
Дабрачынная акцыя РГА «Белая Русь» па падтрымцы медработнікаў стартавала 9 красавіка ў Магілёўскай вобласці. На яе першым этапе Магілёўскай абласной бальніцы № 1 перададзена больш за Br4 тыс. на закупку хірургічных камплектаў. Гэтыя дадатковыя сродкі абароны стануць неад’емным элементам экіпіроўкі медыцынскіх работнікаў пры кантакце з носьбітамі каранавіруснайінфекцыі і пацыентамі, якія знаходзяцца на стацыянарным назіранні як кантактуючыя з заражанымі.
Мінадукацыі рэкамендуе школьнікам у час апошняга званка і выпускнога вечара не запускаць у неба паветраныя шары, а пасадзіць кветкі або дрэвы. Ведамства даручыла аблвыканкамам і кіраўнікам устаноў адукацыі правесці растлумачальную работу з навучэнцамі па пытаннях бяспечных паводзін на мерапрыемствах, гаворыцца ў загадзе нумар 270 ад 8 красавіка 2020 года, размешчаным на афіцыйным сайце.
У Беларусі па стане на 9 красавіка праведзена больш як 49 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. «За суткі ў краіне праводзіцца амаль 3 тыс. тэстаў», - праінфармавалі ў прэс-службе. Пры гэтым, як адзначаюць спецыялісты Інстытута Роберта Коха (Федэральны інстытут Германіі па вывучэнні інфекцыйных захворванняў і непераносных хвароб), рост колькасці дадатных вынікаў прапарцыянальны павелічэнню колькасці праведзеных тэстаў. У правядзенні тэсціравання задзейнічана 14 лабараторый.
Спосаб вырасціць бульбу для многіх у цэлым падобны: кошык з клубнямі і градка. Своечасова высадзіць, правільна даглядаць і да канца сезона атрымаць жаданы ўраджай. А вось як вырошчваюць бульбу ў прабірках у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Менавіта тут знаходзіцца лабараторыя біятэхналогій, у якой незвычайным спосабам вырошчваюць бульбу.
Харчовая бяспека абавязкова стане ключавым словам у найбліжэйшай будучыні. «Максімавічы-Агра»– гаспадарка ў Клічаўскім раёне. Тут імкнуцца працаваць стабільна і прыбыткова. Мясцовай ферме–4 гады. Тут каля 3-х соцень кароў, і па выніках мінулага года надаілі 7 тысяч 700 кілаграм на ўмоўную галаву. У цэлым па гаспадарцы за мінулы год павысіліся надоі амаль на 10%. Як гэта атрымалася? У першую чаргу, з дапамогай тэхналагічнай дысцыпліны і неабыякавага стаўлення да працы.
У аўторак, 14 красавіка прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам правядзе начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня. Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў вобласці, можна будзе задаць з 9.00 да 11.00 па тэлефоне: (80222) 25-22-51.
Буйныя прадпрыемствы і невялікія вытворчасці Магілёўскай вобласці адрэагавалі на патрэбнасць часу і шыюць марлевыя і аднаразовыя павязкі. Напрыклад, Бабруйская «Славянка» штодня вырабляе 200 тысяч масак. Фабрыка ў Бабруйску павязкі шые ўжо 2 месяцы. Праўда, калі раней шыццём займалася некалькі цэхаў, а астатнія – заказамі па вопратцы, то сёння ўсе 500 работніц шые шматразовыя марлевыя павязкі для беларускіх аптэк і прадпрыемстваў. Штодня адшываюць да 200 тысяч павязак.
Міні-палігоны цвёрдых камунальных адходаў у Магілёўскай вобласціплануюць цалкам закрыць да канца наступнага года. Замест іх пабудуюць тры рэгіянальныя палігоны. Пра гэта расказаў інспектар Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Бамбізаў. Пакуль у нашым рэгіёне застаецца 60 міні-палігонаў ЦКА. За пяць гадоў іх колькасць скарацілася ў 2,5 разы.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 10 красавіка пачне працу выстава копій фрэскавага жывапісу XII–XIV стагоддзяў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У экспазіцыі прадстаўлены фрагменты фрэсак унікальных помнікаў старажытнарускага дойлідства: Спаса-Праабражэнскай царквы Полацка, царквы Раства Багародзіцы і Спаса-Праабражэнскай царквы Пскова.
Урад устанавіў патрабаванні пры самаізаляцыі і каму ў ёй трэба знаходзіцца. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 8 красавіка 2020 года нумар 208 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле даных на раніцу 9 красавіка, у Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 41 пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Міністэрства адукацыі пастановай ад 30 сакавіка № 38 вызначыла тэрміны правядзення ў 2020 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Каля 2,7 млн. саджанцаў асноўных лесаўтваральных парод высаджана ў Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя падвялі вынікі і вызначылі пераможцаў першага сезона сумеснага анлайн-праекта для школьнікаў «Клёвыя канікулы». Пра гэта паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.
Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова знялі ролік пра еднасць у барацьбе з каранавірусам.
Акцыі падзякі і падтрымкі ўрачоў праходзяць па ўсім свеце. Менавіта медработнікі, знаходзячыся ў групе рызыкі, нялёгкай паўсядзённай працай абараняюць найвялікшыя каштоўнасці, падараваныя чалавеку, – яго жыццё і здароўе. Таму кожнае, нават ледзь чутнае, самае маленькае «дзякуй» становіцца гучным і значным, у сто разоў узмацняецца, паказвае, наколькі неацэнная праца кожнага чалавека ў белым халаце.