Архіў навін

Абласная камісія прыняла рашэнні аб устанаўленні колькасці подпісаў грамадзян Магілёўскай вобласці ў падтрымку кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне па гэтым пытанні адбылося сёння.
З 1 ліпеня ў Беларусі праводзіцца пераразлік усіх працоўных пенсій - па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля - у адпаведнасці з указам Прэзідэнта нумар 232 «Аб павышэнні пенсій». Больш падрабязна аб новых памерах выплат расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянера зыходзячы з сярэдняй зарплаты, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6 працэнтаў.
Развіццю Бабруйска цяпер надаецца асаблівая ўвага. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. «Горад расце, забудоўваецца новы 7-ы мікрараён. Тут ужо пачалося будаўніцтва дзіцячага садка з басейнам. Здаць аб’ект плануем сёлета. У планах на 2021–2022 гады – будаўніцтва сярэдняй школы, якая таксама будзе з басейнам. Прыкладам для яе стане сярэдняя школа № 46 у Магілёве – сучасная, зручная і абсталяваная па апошнім слове тэхнікі», – расказаў Леанід Заяц.
Праграма галоўных святочных мерапрыемстваў у Дзень Незалежнасці ў Магілёве пачнецца ў 11.00 з мітынгу на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Тут жа правядуць экспрэс-экскурсію «Дняпроўскі рубеж», паведамілі ў гарвыканкаме.
Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі і інфармацыйныя дырэкцыі каналаў АНТ і СТВ падрыхтавалі сумесны сацыяльна-палітычны праект, які прадэманструе найлепшыя дасягненні Беларусі за гады суверэнітэту. Прэм’ера штотыднёвай праграмы «Зроблена!» адбудзецца 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
Калектывы і майстры народных мастацкіх рамёстваў усіх рэгіёнаў Беларусі і горада Мінска прадэманструюць сваю творчасць на выставе-кірмашы «Александрыйскі кірмаш», якая будзе праходзіць на працягу двух дзён на свяце «Купалле» ў Шклоўскім раёне. Таксама плануецца ўдзел прадстаўнікоў Расіі, Украіны і Літвы.
Суперкубак Беларусі па міні-футболе разыграюць у Магілёве. Такое рашэнне прыняла Беларуская асацыяцыя міні-футбола. Трафей аспрэчаць дзеючы чэмпіён краіны – аршанскі «Вітэн» – і ўладальнік кубка Беларусі – Гомельскі «БЧ». Паядынак пройдзе ў спарткомплексе «Алімпіец» 29 жніўня. Плануецца, што квіткі паступяць у продаж за два тыдні да матчу. Гульню суперкубка наш рэгіён прыме другі раз. У мінулым годзе сустрэча за гэты трафей таксама прайшла ў спарткомплексе «Алімпіец». Тады аршанскі «Вітэн» узяў верх над мінскай «Сталіцай».
Стаўка рэфінансавання з 1 ліпеня зніжаецца з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт з 7 працэнтаў да 6,75 працэнта гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка па выніках дадатковага пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 22 чэрвеня, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
У Магілёўскай вобласці дзвюхтысячную мяжу па намалоце і перавозцы збожжа пераадолелі два экіпажы камбайнераў і тры кіроўцы ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (Магілёўскі раён).
Прамую лінію па пытаннях забеспячэння якаснай пітной вадой насельніцтва правядуць 2 жніўня спецыялісты аддзялення камунальнай гігіены Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Дэлегацыя Андыжанскай вобласці Узбекістана з двухдзённым візітам наведае магілёўскі рэгіён. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала правесці выбары ў Савет Рэспублікі 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў - 17 лістапада. Аб гэтым яна паведаміла сёння журналістам па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.
Дадатковы набор на бюджэтныя месцы праводзіць Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія. Пра гэта паведамляецца на сайце ВНУ. Засталося 79 свабодных месцаў на спецыяльнасці: «Аграномія» – 32 месцы Кваліфікацыя: аграном Тэрмін навучання: 4 гады Форма навучання: дзённая Экзамены: біялогія (ЦТ), хімія (ЦТ). «Аграхімія і глебазнаўства» – 1 месца Кваліфікацыя: аграном Тэрмін навучання: 4 гады
XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве», прысвечаны Году малой радзімы, пачне працу ў верасні. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
За I паўгоддзе 2019 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br604,1 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 6,8 %, або Br 38,4 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна. Найбольшыя сумы складалі паступленні падаходнага падатку – Br223,3 млн. (37%), падатку на дабаўленую вартасць – Br92,6 млн. (15,3%), падатку на прыбытак – Br43,7 млн. (7,2%), акцызаў – Br44, млн. (7,3%).
Больш за 70 школьных кірмашоў будзе працаваць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
З 1 жніўня упраўленнямі сацыяльнай абароны адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада Магілёва са сродкаў бюджэту будзе праводзіцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей. Яе памер на кожнага навучэнца, навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) складзе 30 % бюджэту пражытачнага мінімуму, дзеючага на 1 жніўня 2019 года.
Правілы па ахове працы пры выкананні будаўнічых работ зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва нумар 24/33 ад 31 мая 2019 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе ў бягучым годзе наведаць паўднёва-ўсходнія раёны Магілёўскай вобласці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў сёння, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Альманах «Лица Победы» выдадзены літаратурным аб’яднаннем «Ветэран» пры Магілёўскім гарадскім Савеце ветэранаў. Пра гэта паведамілі ў арганізацыі. Зборнік прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён уключае нарысы аб дваццаці васьмі ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, іх успаміны пра перажытае ў 1941-1945 гадах, а таксама найлепшыя работы абласнога конкурсу сачыненняў школьнікаў «75 мірных гадоў у гісторыі маёй сям’і».
Лясныя чарніцы – адна з самых экспартуемых ягад у Магілёўскай вобласці. Аблспажыўсаюз адпраўляе ў Латвію, Польшчу і Славакію 80% нарыхтаванай прадукцыі. Экалагічна чыстыя прадукты даўно ў трэндзе ў Еўропе. Заказы ідуць, і нашы нарыхтоўшчыкі адказваюць наладжанымі пастаўкамі свежай і замарожанай ягады. За кілаграм просяць больш за 2 еўра. З усёй вобласці ў гэтым сезоне ў Літву і Польшчу адправілі 140 т чарніцы. Цяпер вядуць перагаворы з Расіяй яшчэ на 40 т. У асноўным ягады выкарыстоўваюць для пюрэ, сокаў і пірагоў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёўскай вобласці 12 экіпажаў камбайнераў намалацілі па 1 тыс. т і больш збожжа новага ўраджаю. Больш за ўсё перадавікоў вытворчасці ў Магілёўскім і Кіраўскім раёнах, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
Магілёўская вобласць прыме ўдзел у I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Мерапрыемства стартуе сёння ў Мінску, паведаміла начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Вольга Аўсіевіч. Наш рэгіён на форуме прадставяць ААТ «Магілёўліфтмаш», «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”», прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу.
РУП «Белпошта» запрашае жыхароў Магілёўскай вобласці паўдзельнічаць у акцыі «Дружба без межаў». Промамерапрыемства адбудзецца 30 ліпеня – у Міжнародны дзень дружбы, паведамілі ва ўнітарным прадпрыемстве. «Мы вырашылі падтрымаць свята, якое аб’ядноўвае людзей на планеце, і прапануем набыць паштовыя карткі, падпісаць іх на адрас сваіх сяброў, а супрацоўнікі РУП «Белпошта» бясплатна даставяць гэтыя цёплыя словы і пажаданні па ўсёй рэспубліцы, – адзначылі суразмоўцы. – Карткі прымаюцца да адпраўкі ў месцах правядзення акцыі».
У Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы рознічнага гандлю на ўзоры. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 1 сакавіка 2019 года №143.
Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 8 ліпеня 2019 года нумар 35 устаноўлены парадак звароту за пенсіяй і арганізацыі работы і вядзення справаводства па назначэнні і выплаце пенсій, паведамляе Нацыяны прававы інтэрнэт-партал.
Дэкрэт нумар 2, які робіць антытытунёвае заканадаўства ў Беларусі больш строгім, уступіў у сілу 27 ліпеня.
Урачыстае адкрыццё музычнага фестывалю «Вялікая бард рыбалка» пройдзе сёння вечарам на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Госці на папулярны фестываль пачалі з’язджацца яшчэ ў чацвер: штогод Быхаўскі раён прымае тысячы прыхільнікаў аўтарскай песні, рыбаловаў-спартсменаў, аматараў лазні і свежага паветра.